Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За год у Беларусі дадалося 62 «экстрэмісцкія фармаваньні». Колькі іх цяпер


Пагоны МУС, ілюстрацыйнае фота
Пагоны МУС, ілюстрацыйнае фота

У 2023 годзе ў Беларусі паболела на 62 «экстрэмісцкія фармаваньні», вынікае з маніторынгу праваабарончага цэнтру «Вясна». Сярод іх 11 СМІ.

Міністэрства ўнутраных спраў прыняло 35 рашэньняў аб наданьні «экстрэмісцкага» статусу, Камітэт дзяржаўнай бясьпекі — 26, Вярхоўны суд — 1.

Цяпер у сьпісе «экстрэмісцкіх фармаваньняў» 169 пазыцый. У 2022 годзе гэты статус атрымалі 80 арганізацый, за два месяцы 2021 году — ад часу, калі пачало дзейнічаць адпаведнае заканадаўства, — 27.

З 2021 году за «стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім» (арт. 361-1 Крымінальнага кодэксу) у Беларусі асудзілі як найменш 130 чалавек. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, гэты артыкул абвінавачаньня, як правіла, выкарыстоўваюць у сукупнасьці зь іншымі крымінальнымі артыкуламі.

Аўтары справаздачы зьвяртаюць увагу на тое, што летась улады дадалі ў пералік 11 СМІ і 5 блогераў, музычны гурт Tor Band, праваабарончы цэнтар «Вясна», Беларускую асацыяцыю журналістаў, Задзіночаньне беларускіх студэнтаў, дзьве буйныя суполкі салідарнасьці, шэраг іншых грамадзкіх аб’яднаньняў і суполак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG