Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лідзкім раёне ў часе дэмантажу абваліўся пралёт моста церазь Нёман, пад вадой апынуўся экскаватар. ВІДЭА

абноўлена

Скрын зь відэазапісу Міністэрства надзвычайных сытуацый Беларусі
Скрын зь відэазапісу Міністэрства надзвычайных сытуацый Беларусі

Усіх пацярпелых шпіталізавалі. Цяпер вызначаюць прычыны здарэньня.

У Міністэрстве надзвычайных сытуацый Беларусі паведамілі, што інцыдэнт адбыўся раніцай недалёка ад вёскі Тосіна Лідзкага раёну.

«У выніку падзеньня пліты траўмы атрымалі два чалавекі, якія праводзілі дэмантаж моста, а таксама ў вадзе апынуўся экскаватар з машыністам», — адзначылі ў прэсавай службе міністэрства.

Усіх пацярпелых шпіталізавалі. Цяпер вызначаюць прычыны здарэньня.

У Лідзкай цэнтральнай раённай лякарні паведамілі БелТА, што мэдыкі дыягнаставалі ў пацярпелых траўмы рознай ступені цяжкасьці, у тым ліку чэрапна-мазгавыя, пераломы, пашкоджаньні ўнутраных органаў і грудзіны.

Два пацярпелыя знаходзяцца ў аддзяленьні рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі, адзін пацыент праходзіць шэраг дадатковых дасьледаваньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG