Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усьлед за Беларусьсю ў Расеі заклікалі прыняць тых, хто зьехаў. Але ёсьць умова


Патрыярх РПЦ Кірыл
Патрыярх РПЦ Кірыл

Расея не павінна адрынаць людзей, якія пакінулі краіну пасьля 24 лютага 2022 года з ідэйных меркаваньняў, калі яны вяртаюцца «з усьведамленьнем таго, што сапраўды зрабілі памылку». Аб гэтым у калядным інтэрвію дзяржаўнаму тэлеканалу «Россия-1» заявіў патрыярх РПЦ Кірыл.

«Калі людзі, якія пакінулі Расею і нават недзе выступалі неяк супраць, вярнуліся з разуменьнем таго, што яны сапраўды зрабілі памылку, то Радзіма ня можа іх адрынуць», — сказаў кіраўнік Расейскай праваслаўнай царквы.

Таксама патрыярх адзначыў, што ў людзей, якія вяртаюцца, «могуць быць нейкія праваахоўныя тэмы», але гэта, паводле яго, «ужо ня тычыцца сьвятароў».

Патрыярх Кірыл у вайне Расеі супраць Украіны прытрымліваецца пракрамлёўскай пазыцыі і апраўдвае прычыны ўварваньня. Кіраўнік РПЦ знаходзіцца пад санкцыямі шэрагу краін.

Паводле інфармацыі Financial Times, зь лютага 2022 года па кастрычнік 2023-га з Расеі выехалі больш за 800 тысяч чалавек. Зь іх на радзіму вярнуліся прыкладна 15 адсоткаў.

З заклікамі вяртацца ў Беларусь да тых, хто пакінуў радзіму пасьля сфальсыфікаваных выбараў 2020 года, неаднаразова зьвярталіся беларускія чыноўнікі і прапагандысты. Была створаная камісія па вяртаньні, у склад каторай уваходзілі прадстаўнікі рэжыму. Яны меліся разглядаць кожны выпадак індывідуальна. Аднак самі сілавікі заяўлялі, што з заявамі ў гэтую камісію зьвярнулася ўсяго некалькі дзясяткаў чалавек. Неаднаразова людзей, якія вярталіся ў Беларусь пасьля працяглага знаходжаньня за мяжой, затрымлівалі або арыштоўвалі, а таксама судзілі.

Што вядома пра камісію

Камісія была створаная ўказам Лукашэнкі 6 лютага 2023 году і прадугледжвае, што звароты грамадзянаў могуць быць накіраваныя да 31 сьнежня 2023 году.

  • Генпракуратура запусьціла адмысловы сайт. Як паведамлялася, тыя, хто зьвернецца ў камісію, павінны растлумачыць, чаму яны асьцерагаюцца вярнуцца, а таксама раскаяцца, публічна выбачыцца і пакрыць прычыненую шкоду.
  • У траўні паведамлялася, што камісія пачала таксама разглядаць і «магчымасьць вяртаньня да прафэсійнай дзейнасьці асобных спартоўцаў на запыт адпаведных фэдэрацыяў».
  • У красавіку генпракурор Андрэй Швед заявіў, што за два месяцы камісія па вяртаньні атрымала 56 заяваў, аднак у ліпені «Кібэрпартызаны» паведамілі, што ў камісію паступіла толькі 16 заяваў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG