Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хворую на рак палітзьняволеную пэнсіянэрку перавялі ў калёнію


Ала Зуева, архіўнае фота
Ала Зуева, архіўнае фота

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал праваабарончага цэнтру «Вясна».

62-гадовую Алу Зуеву ў кастрычніку летась асудзілі на 2,5 года калёніі. Шэсьць гадоў таму ёй паставілі дыягназ «лейкоз». Дачка палітзьняволенай летась расказала Свабодзе, што жанчыне трэба ўвесь час назірацца ў лекараў, рабіць аналізы, каб хвароба не прагрэсавала, прымаць патрэбныя лекі.

Сымптомы праяўляюцца пэрыядамі. Бывае, яна адчувае сябе дастаткова добра, а бываюць дні, калі ў яе няма сілаў, яна хутка стамляецца, слабне, ня можа ўстаць. У жанчыны моцна баліць сьпіна. Бываюць панічныя атакі, якія здараліся яшчэ да турмы.

Хіміятэрапію ёй раней не рабілі, але яна можа спатрэбіцца, калі здароўе Алы будзе пагаршацца. Лісты ёй даходзяць толькі ад дачкі, ад іншых сваякоў і сяброў — не.

Стала вядома, што Ала ўжо пачала адбываць тэрмін у гомельскай жаночай калёніі № 4.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG