Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране ад выбухаў загінулі больш за 100 чалавек, яшчэ больш за 100 атрымалі раненьні

абноўлена

Хада да магілы загінулага генэрала Касема Сулеймані, у часе якой адбыліся выбухі
Хада да магілы загінулага генэрала Касема Сулеймані, у часе якой адбыліся выбухі

Іранскія СМІ паведамілі, што на дарозе да могілак, дзе пахаваны Касем Сулеймані, адбыліся два выбухі.

У Іране, у горадзе Керман, дзе пахаваны ўплывовы іранскі генэрал Касем Сулеймані, у выніку двух разбуральных выбухаў загінулі больш за 100 чалавек і яшчэ больш за 100 атрымалі раненьні.

Як паведамляюць міжнародныя агенцтвы AP і Reuters са спасылкай на ратавальныя службы Ірану, выбух адбыўся ў гадавіну гібелі Касема Сулеймані — ён загінуў у студзені 2020 году ў выніку авіяўдару ЗША каля Багдаду. ЗША прызналі Сулеймані адказным за гібель многіх сваіх салдат у Іраку.

«Выбухі выкліканыя тэрарыстычнымі нападамі», — заявіў адзін з чыноўнікаў правінцыі Керман.

Перад гэтым іншыя іранскія СМІ паведамілі, што нібыта «на дарозе да могілак, дзе пахаваны Касем Сулеймані, выбухнулі некалькі газавых балёнаў».

Дзяржаўная тэлевізія паказала, як ратавальнікі Чырвонага Паўмесяца дапамагаюць параненым. Колькасьць ахвяр можа павялічыцца.

«Нашы групы хуткага рэагаваньня эвакуююць параненых... Але ёсьць хвалі натоўпу, якія блякуюць дарогі», — сказаў дзяржаўнай тэлевізіі Рэза Фалах, кіраўнік Чырвонага Паўмесяца правінцыі Керман.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG