Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падатковая інспэкцыя ў 2024 годзе будзе па-новаму правяраць даходы і выдаткі насельніцтва. Ці стане лягчэй


Падатковая інспэкцыя ў 2024 годзе ўводзіць новыя правілы праверкі даходаў і выдаткаў насельніцтва. Прынятае рашэньне падняць «столь», пры перавышэньні якой будуць запытваць справаздачу аб паходжаньні «лішніх» сродкаў.

Адпаведныя зьмены прадугледжаныя ў Падатковым кодэксе. Закон аб зьменах падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

З наступнага году суму перавышэньня выдаткаў над даходамі павысяць да 1500 базавых велічынь або 60 тысяч рублёў — толькі ў гэтым выпадку працаўнікі падатковай інспэкцыі запытаюць у чалавека інфармацыю аб крыніцах яго грошай. Раней гэтая сума была ў паўтара раза меншая — 1000 базавых або 37 000 рублёў.

У студзені базавую велічыню падвысяць да 40 рублёў.

Плянуецца, што падатковая інспэкцыя па-ранейшаму зможа ў некаторых выпадках запытваць тлумачэньні і пры суме, меншай за 1500 базавых велічынь. Гэта можа здарыцца ў выпадку, калі паступіць запыт ад сілавікоў або іншых кантрольных органаў. У такіх выпадках падатковая інспэкцыя будзе праводзіць праверку пры любых сумах перавышэньня выдаткаў над даходамі.

У 2023 годзе ў Беларусі быў павышаны падаходны падатак на перавышэньне выдаткаў над даходамі 20 да 26%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG