Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракоп'еву другі раз завочна прысудзілі 25 год зьняволеньня


Вадзім Пракоп’еў, архіўнае фота
Вадзім Пракоп’еў, архіўнае фота

Справу аднаго з заснавальнікаў беларускага добраахвотніцкага палку «Пагоня», былога рэстаратара Вадзіма Пракоп’ева разглядалі ў Берасьцейскім абласным судзе ў закрытым рэжыме.

Працэс узначальвала судзьдзя Сьвятлана Крамянеўская.

Яна абвінаваціла Вадзіма Пракоп’ева паводле ч. 2 арт. 367 («Паклёп на прэзыдэнта»), ч. 1, 2 арт. 368 («Абраза прэзыдэнта»), арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады»), ч. 1 арт. 130 («Распальваньне варожасьці або звады»), ч. 3 арт. 361 («Заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Беларусі») Крымінальнага кодэксу.

У выніку Пракоп’еву прысудзілі 25 год зьняволеньня. Пра гэта паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

Прысуд не ўступіў у законную сілу, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апэляцыйным парадку.

Сам Вадзім Пракоп’еў у размове зь «Люстэркам» зьвязваў чарговы суд з удзелам у стварэньні палку «Пагоня».

21 чэрвеня 2023 году Менскі гарадзкі суд завочна прысудзіў Пракоп'еву 25 гадоў зьняволеньня ў справе аб падпале дому дэпутата Палаты прадстаўнікоў, лідэра праўладнай Лібэральна-дэмакратычнай партыі Алега Гайдукевіча. Першыя пяць з тых 25 гадоў ён павінен адбыць ва ўмовах турмы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG