Позна вечарам 24 сьнежня 46-гадовы кіроўца «Сітраэна» не саступіў дарогу «Таёце».
Падрабязнасьці «Мінскай праўдзе» перадала старшы інспэктар аддзяленьня па агітацыі і прапагандзе аддзелу ДАІ Барысаўскага РУУС Ірына Юрдакул.
У выніку сутыкненьня двух легкавікоў у францускага аўто вырвала задні мост, а пасажыр машыны загінуў на месцы ДТЗ.
Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу.