Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сэрбіі ўдзельнікі пратэсту супраць вынікаў выбараў паспрабавалі прарвацца ў будынак адміністрацыі Бялграду, паліцыя ўжыла сьлезацечны газ


Пратэст ў Бялградзе, 24 сьнежня 2023
Пратэст ў Бялградзе, 24 сьнежня 2023

У Бялградзе ўдзельнікі пратэсту супраць вынікаў выбараў сабраліся каля будынку гарадзкой адміністрацыі і паспрабавалі прарвацца ўнутр.

Паліцыя прымяніла сьлезацечны газ, паведамляе бальканская служба Радыё Свабода.

Акцыі пратэсту, абвешчаныя апазыцыйным блёкам «Сэрбія супраць гвалту», працягваюцца ў краіне сёмы дзень. Яго прадстаўнікі пасьля абвяшчэньня вынікаў пазачарговых парлямэнцкіх і муніцыпальных выбараў абвінавацілі ўлады ў крадзяжы галасоў і заявілі, што пра перамогу кіруючай кааліцыі ў гарадзкі сход Бялграду «не можа быць і гаворкі».

Прадстаўнікі апазыцыі, якія сабраліся на чарговую акцыю пратэсту 24 сьнежня, заявілі, што хочуць прайсьці ў будынак адміністрацыі Бялграду і выступіць з балькону мэрыі. Супрацоўнік паліцыі, які знаходзіўся каля будынка падчас спробы пратэстоўцаў прайсьці ўнутр, заявіў, што гэтыя дзеяньні будуць расцэньвацца як злачынства.

Частка пратэстоўцаў разьбіла вокны і шкло на ўваходзе. Паліцыя адказала сьлезацечным газам.

Віцэ-прэзыдэнт апазыцыйнай Дэмакратычнай партыі Срджан Міліваевіч заклікаў паліцыю пакінуць будынак, каб «стаць на бок народу». Прэзыдэнт Сэрбіі Аляксандар Вучыч адрэагаваў на інцыдэнты, заявіўшы ў пазачарговым звароце, што «ніякай рэвалюцыі няма».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG