Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома пра затрыманьне наведнікаў «Вечара нязьнятага кіно» ў Менску


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Затрыманьні ў Менску, 2021 год
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Затрыманьні ў Менску, 2021 год

Стала вядома пра затрыманьне ў Менску наведнікаў «Вечара нязьнятага кіно», які 21 сьнежня зладзілі арганізатары фэстывалю «Нефільтраванае кіно» ў менскім чайным клюбе на Гікала 7а-7.

Як паведаміў у сваім блогу кінажурналіст Тарас Тарналіцкі, затрымалі некалькі чалавек — як простых наведнікаў, так і арганізатараў і чальцоў супольнасьці kinaklub.оrg (арганізатары закрытага фэстывалю Cinema Perpetuum Mobile, праекту «Кінабалаган», «Нефільтраванае кіно» і інш). Сярод арыштаваных, магчыма, знаходзіцца Аляксандар Мартынюк (Alex Mart), дырэктар фэстывалю «Нефільтраванае кіно».

Вядома, што затрыманым прысудзілі суткі арышту, цяпер яны знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна.

У чым прычына арышту і хто ўдзельнічаў у затрыманьні, пакуль не вядома.

  • У сакавіку 2023 году Міністэрства культуры Беларусі забараніла праводзіць незалежны фэстываль «Нефільтраванае кіно», які мусіў прайсьці ў Менску 24–26 сакавіка. Хто і чаму прыняў такое рашэньне, арганізатарам адказаць адмовіліся. Сёлета на фэстываль было заяўлена больш за 60 работ з больш чым 20 краінаў сьвету.
  • Фэстываль «Нефільтраванае кіно» зьявіўся як адгалінаваньне міжнароднага кінафэстывалю кароткамэтражнага кіно Сinema Perpetuum Mobile. Гэта «экспэрымэнт зь нефарматам паміж мастацтвам і кінааматарствам».
  • Да забароны кінафэстываль заставаўся адзіным незалежным офлайн-фэстывалем у Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG