Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байдэн падпісаў рэкордны абаронны бюджэт ЗША з дапамогай для Ўкраіны


Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў закон аб выдзяленьні рэкордных 886 мільярдаў даляраў на нацыянальную абарону ў 2024 годзе.

Сярод іншага закон прадугледжвае выдзяленьне 11,5 мільярдаў даляраў на стрымліваньне Кітаю ў Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне, а таксама 800 мільёнаў даляраў на дапамогу Ўкраіне ў яе барацьбе супраць расейскай агрэсіі.

Як адзначае CNN, закон падаўжае ініцыятыву садзейнічаньня бясьпекі Ўкраіны да канца 2026 году, што дазваляе вылучыць Кіеву 300 мільёнаў даляраў на праграму ў фінансавым годзе, які заканчваецца 30 верасьня 2024 году, і ў наступным.

Іншы бюджэтны транш у памеры 106 мільярдаў даляраў, які Байдэн запрасіў у Кангрэсу ў кастрычніку, усё яшчэ ня ўхвалены. Гэты пакет уключае 61 мільярд даляраў на ваенную дапамогу Ўкраіне і 14 мільярдаў — на падтрымку Ізраілю. Рэспубліканцы настойваюць на ўзмацненьні аховы межаў у абмен на сваю ўхвалу дапамогі іншым краінам. Раней адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна неаднаразова адзначала, што ўжо выдзеленыя грошы на падтрымку Ўкраіны практычна скончыліся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG