Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сама меней 13 мэдыкаў з Горадні асудзілі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» у лістападзе


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Рашэньні зьявіліся ў банку судовых рашэньняў, піша Hrodna.Life.

Як правіла, мэдыкаў па арт. 19.11 КаАП штрафавалі на 10-30 базавых велічыняў (370-1100 рублёў). У некаторых таксама канфіскавалі тэлефоны. Аднаго мэдыка арыштавалі на трое сутак з канфіскацыяй мабільнага тэлефона.

Напрыклад, лекара-нэанатоляга, маці малалетняга дзіцяці, за падпіску ў Instagram аштрафавалі на 15 базавых велічыняў (555 рублёў) з канфіскацыяй мабільнага тэлефона.

Нэўрахірурга за падпіску на экстрэмісцкі кантэнт «Укантакце» аштрафавалі на 25 базавых велічыняў (925 рублёў).

Таксама судзілі трох мэдссёстраў, лекара, лекара-тэрапэўта, супрацоўніцу БХМД. Судзілі за падпіскі «Укантакце», Facebook і Instagram, рэпосты ў «Одноклассниках», падпіскі на Zerkalo.io і «Официальная группа Хартыя’97», а таксама за захоўваньне «візуальнай экстрэмісцкай прадукцыі».

Таксама аштрафавалі выкладчыка Гродзенскага дзяржаўнага мэдунівэрсытэта і дыякана царквы «Сьвятло міру» Дзяніса Камягіна.

  • У Беларусі ад пачатку прэзыдэнцкай перадвыбарнай кампаніі 2020 году ў крымінальных палітычных справах асудзілі мінімум 35 мэдыкаў. Пятнаццаць зь іх цяпер у зьняволеньні.
  • Паводле зьвестак «Вясны», дзясяткі мэдыкаў прайшлі праз затрыманьні, суды і адміністрацыйныя арышты ў «нечалавечых умовах» у беларускіх СІЗА. Шмат каго зь іх затрымлівалі проста на працоўных месцах і судзілі за «дробнае хуліганства», «непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі», «несанкцыянаванае пікетаваньне» ці за рэпосты «экстрэмісцкіх» матэрыялаў незалежных СМІ.
  • У выніку шматлікіх лекараў звальняюць за іх палітычныя перакананьні, а зь некаторымі проста не падаўжаюць кантрактаў. З гэтай прычыны ў Беларусі назіраецца недахоп мэдычных спэцыялістаў: па стане на 11 лістапада ў краіне бракуе 4825 лекараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG