Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сэрбіі прарасейская кіроўная партыя абвясьціла пра перамогу на выбарах, апазыцыя заяўляе аб парушэньнях


Прэзыдэнт Сэрбіі Аляксандар Вучыч
Прэзыдэнт Сэрбіі Аляксандар Вучыч

Кіроўная Сэрбская прагрэсіўная партыя (SNS) прэзыдэнта Аляксандра Вучыча абвясьціла аб перамозе на датэрміновых парлямэнцкіх выбарах у Сэрбіі позна ўвечары 17 сьнежня, нягледзячы на тое, што выбарчыя камісіі толькі пачалі працэс падліку галасоў.

17 сьнежня ў Сэрбіі прайшлі пазачарговыя парлямэнцкія і муніцыпальныя выбары, якія разглядаюцца як рэфэрэндум аб даверу прэзыдэнту Аляксандру Вучычу.

У штаб-кватэры сваёй партыі ў Бялградзе Вучыч заявіў, што «перамога будзе больш пераканаўчай, чым найлепшыя прагнозы».

Тым часам апазыцыя заявіла, што зафіксавала 450 парушэньняў правілаў галасаваньня. Прэм’ер Ана Брнабіч абвясьціла, што, па дадзеных яе партыі, SNS набрала 47,1 працэнта галасоў на парлямэнцкіх выбарах, за ёй ідуць кааліцыя «Сэрбія супраць гвалту» з 23 працэнтамі і Сацыялістычная партыя Сэрбіі з 6,7 працэнта.

Брнабіч заявіла, што SNS зможа самастойна сфармаваць большасьць у парлямэнце, і абвергла заявы апазыцыі аб парушэньнях у выбарчым працэсе.

Грамадзкі Цэнтар свабодных выбараў і дэмакратыі (CeSID), заснаваны ў 1997 годзе, і агенцтва Ipsos заявілі, што іх дадзеныя паказваюць, што SNS набрала 38,4 працэнта галасоў, а асноўная апазыцыйная кааліцыя атрымала 35,1 працэнта.

Прэзыдэнт Вучыч імкнуўся падтрымаць кіроўную Сэрбскую прагрэсіўную партыю, паколькі назіральнікі папярэдзілі, што выбарчая кампанія была азмрочана запалохваньнем і перадузятасьцю ў СМІ.

Вучыч распусьціў Нацыянальны сход краіны з 250 месцаў 1 лістапада на фоне росту напружанасьці пасьля двух масавых расстрэлаў у траўні. Стральба, у выніку якой загінулі 19 чалавек, выклікала пратэсты і заклікі да Вучыча і іншых лідэраў пайсьці ў адстаўку.

Папярэднія ўсеагульныя выбары ў Сэрбіі прайшлі ў красавіку 2022 года, наступныя плянавыя парлямэнцкія выбары павінны былі адбыцца ў 2026 годзе.

На апошніх выбарах у красавіку 2022 года больш за ўсё галасоў набрала кіроўная партыя, а сам прэзыдэнт Вучыч атрымаў новы пяцігадовы тэрмін. Аднак Арганізацыя бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе заявіла, што галасаваньне было азмрочана «адсутнасьцю» роўных умоў.

З моманту ўступленьня на пасаду ў траўні 2017 года Вучыч падтрымліваў цесныя сувязі з Расеяй нават пасьля таго, як Масква ўварвалася ва Ўкраіну ў лютым 2022 году, адначасова спрабуючы збалянсаваць адносіны з Захадам, спадзеючыся ўрэшце далучыцца да Эўразьвязу.

Сэрбія заявіла, што паважае тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны, але яна таксама супрацьстаяла ціску ЭЗ далучыцца да санкцый Захаду, каб пакараць Маскву за яе вайну ва Ўкраіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG