Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвінавачанага ў дамаганьнях дацэнта ЭГУ звольнілі


Сядзіба ЭГУ ў Вільні
Сядзіба ЭГУ ў Вільні

Абвінавачанага ў дамаганьнях дацэнта Сяргея Сялецкага ўсё ж звольнілі з ЭГУ. Такое рашэньне прыняў рэктар, атрымаўшы справаздачу аб расьсьледаваньні ад вонкавай камісіі і выслухаўшы довады абвінавачанага.

Упершыню пра скандал з дамаганьнямі ўва ўнівэрсытэце напісала выданьне KYKY. Паміж рашэньнем рэктара і першым тэкстам аб дамаганьнях у ЭГУ прайшло два з паловай месяцы.

«У калідорах і чатах рэгулярна абмяркоўвалі, як ён даводзіць студэнтаў да сьлёз жорсткімі абразамі або як кідае сэксісцкія, гамафобныя жарты. ЭГУшнікі сталі дзяліцца гісторыямі аб дамаганьнях. Нехта прыгадаў, як Сялецкі намаляваў студэнтку голай, нехта расказаў пра дамаганьні зь яго боку, іншыя ўзгадвалі пра яго раманы з вучаніцамі». — піша журналіст KYKY Лёша Гуліцкі.

За некалькі тыдняў працы ён сабраў дзясяткі гісторый ад дзяўчат, якія ў розныя гады вучыліся ў Сяргея Сялецкага.

У сярэдзіне лістапада адбылося паседжаньне камісіі, якая вяла праверку. Экспэрткі запрасілі дзяўчат на відэаканфэрэнцыю, каб яны маглі асабіста сьведчыць пра тое, што адбылося.

«Былі моманты, калі сябры камісіі плакалі разам з дзяўчатамі. Праз два тыдні вонкавая камісія даслала рэктару справаздачу аб расьсьледаваньні. У ім афіцыйна задакумэнтаваныя ўсе сьведчаньні ў дачыненьні да выкладчыка і рэкамэндацыя — звольніць», — піша KYKY.

Праз тры тыдні рэктар ЭГУ звольніў Сяргея Сялецкага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG