Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фінляндыя адкрые два памежныя пункты на мяжы з Расеяй на адзін месяц


Фінляндыя адкрые два кантрольна-прапускныя пункты на мяжы з Расеяй з 14 сьнежня. Пра гэта паведамляе фінскае выданьне Yle з спасылкай на кіраўніцу МУС краіны Мары Рантанэн.

Адкрытыя будуць пераходы Ваалімаа і Нійрала, з расейскага боку гэта адпаведна Тарфянаўка і Вяртсіля — адзін разьмешчаны на мяжы Фінляндыі з Ленінградзкай вобласьцю, другі з Карэліяй. Гэтыя пункты, як адзначыла кіраўніца МЗС Фінляндыі Мары Рантанэн, будуць працаваць да 14 студзеня 2024 году.

У канцы лістапада Фінляндыя аб’явіла аб закрыцьці ўсіх дзевяці КПП на мяжы з Расеяй з прычыны міграцыйнага крызісу. Хэльсынкі абвінаваціў Маскву ў правакаваньні грамадзян трэціх краін на перасячэньне мяжы. У выпадку аднаўленьня масавага прытоку мігрантаў памежныя пункты зноў закрыюць, абяцаюць фінскія ўлады.

Адкрыцьцё памежных пераходаў не азначае зьмены ўмоваў пропуску расейскіх грамадзян церазь мяжу. Улады Фінляндыі не дазваляюць грамадзянам Расеі ўезд з турыстычнай або дзелавой шэнгенскай візай, акрамя асаблівых выпадкаў, пералічаных на сайце Памежнай аховы краіны.

Фінляндыя — ня першая, хто вырашыў закрыць КПП на мяжы з Расеяй. У кастрычніку два КПП поўнасьцю закрыла Латвія. А зараз магчымасьць закрыць межы разглядаюць Нарвэгія і Эстонія.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG