Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: Пачобута пазбавілі перадачы і спатканьня


Анджэй Пачобут у судзе. 2023
Анджэй Пачобут у судзе. 2023

Па стане на 11 лістапада ў Беларусі 1475 палітвязьняў, прызнаных праваабарончай супольнасьцю. Паводле іншых падлікаў, колькасьць палітвязьняў можа быць большай.

Журналіст Анджэй Пачобут за кратамі з сакавіка 2021 году. Навін ад палітвязьня мала і яны ў цэлым змрочныя, напісалі ягоныя сваякі ў сацсетках.

Нядаўна на Анджэя склалі два пратаколы — у якасьці пакараньня яго пазбавілі перадачы і спатканьня. Агулам ад пачатку адбыцьця тэрміну ў Пачобута ўвогуле не было ні сустрэч, ні перадач.

Сваякі журналіста мяркуюць, што такая тэндэнцыя можа захавацца да моманту яго вызваленьня, як мінімум да лютага 2028 году.

Аднак блізкія Пачобута таксама адзначаюць, што ён ня страціў раўнавагі, спакойнага настрою, заўсёды цікавіцца ўсімі сваімі сябрамі і калегамі і перадае прывітаньні.

  • Анджэя Пачобута затрымалі ў сакавіку 2021 году ў Горадні. За артыкул пра напад СССР на Польшчу ў верасьні 1939-га яго абвінавацілі ў «распальваньні варожасьці па нацыянальнай прыкмеце». У 2023-м вынесьлі прысуд — 8 гадоў калёніі. 21 чэрвеня стала вядома, што палітвязьня перавялі ў наваполацкую калёнію № 1.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG