Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы пераганяюць у Расею люксавыя аўтамабілі ў абыход санкцыяў, — расьсьледнікі


Аўтамабіль BMW. Ілюстрацыйнае фота
Аўтамабіль BMW. Ілюстрацыйнае фота

Расьсьледнікі з групы «Бюро» атрымалі мытныя зьвесткі аб пастаўках каля тысячы легкавых аўтамабіляў з Эўропы і ЗША празь Беларусь у Расею на суму больш як 100 мільёнаў даляраў.

З пачаткам вайны Расеі з Ўкраінай Беларусь стала перавалачнай базай для паставак люксавых эўрапейскіх аўтамабіляў у Расею, нягледзячы на байкот і санкцыі. Паводле расьсьледнікаў, у шэрых схемах бяруць удзел і бізнэсоўцы, якія маюць сувязі з рэжымам Лукашэнкі. Гэта паказала сумеснае расьсьледаваньне «Бюро» і расейскага выданьня «Вёрстка» пры падтрымцы «Кібэрпартызанаў».

Пасьля поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну шматлікія аўтамабільныя брэнды пакінулі расейскі рынак. Урады ЗША, ЭЗ і Вялікай Брытаніі ўвялі санкцыі на прадметы раскошы, забараніўшы пастаўкі ў Расею аўтамабіляў, даражэйшых за 50 тысяч эўра.

На Беларусь не распаўсюджваюцца заходнія санкцыі на аўтамабілі, таму шэраг беларускіх кампаніяў пастаўляюць прэміяльныя машыны ў Расею з дапамогай «паралельнага імпарту».

Падчас вайны пастаўкі аўта з ЭЗ у Беларусь вырасьлі ў чатыры разы — амаль да 1,5 мільярда эўра, а сёлета ўжо перавысілі 1,7 мільярда эўра. Асноўныя крыніцы — Нямеччына, Літва і Польшча. За дзевяць месяцаў 2023 году з гэтых краін у Беларусь вывезьлі амаль 60 тысяч машын.

У мытных дэклярацыях краінамі паходжаньня машын пазначаныя Нямеччына, ЗША, Вялікая Брытанія, Італія, Швэцыя, Аўстрыя, Ірляндыя, Бэльгія, а вытворцамі — заводы Mercedes-Benz, BMW, Audi, Lamborghini, Jaguar Land Rover, Volvo і іншыя.

Пастаўкамі прэміяльных аўта заходніх брэндаў зь Беларусі ў Расею займаюцца больш за 30 беларускіх кампаніяў.

Расьсьледнікі выбралі пяць экспартэраў, якія вылучаюцца з агульнай масы аб’ёмамі продажаў і сувязямі ўладальнікаў з уладамі Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG