Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паралімпіец Талай, які дапамагае вывозіць украінскіх дзяцей, стаў ганаровым сябрам Беларускага Чырвонага Крыжа


Беларускі паралімпіец Аляксей Талай. Архіўнае фота
Беларускі паралімпіец Аляксей Талай. Архіўнае фота

Раней Міжнародная фэдэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца прыпыніла сяброўства беларускай арганізацыі.

Беларускі паралімпіец Аляксей Талай, супраць якога Ўкраіна ўвяла санкцыі за саўдзел у вывазе ўкраінскіх дзяцей, паведаміў, што стаў ганаровым сябрам арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа (БЧК).

Першага сьнежня Міжнародная фэдэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца прыпыніла сяброўства беларускай арганізацыі за невыкананьне патрабаваньня аб звальненьні Дзьмітрыя Шаўцова з пасады генэральнага сакратара, які таксама ўдзельнічаў у незаконным перамяшчэньні ўкраінскіх дзяцей.

«Гэты год стаў асабліва плённым у супольнай абароне правоў дзяцей з Украіны і з Данбасу нашым фондам і БЧК», — паведаміў Аляксей Талай на сваёй старонцы ў Instagram.

Ён заявіў, што будзе і далей працаваць у гэтым кірунку.

Фонд Аляксея Талая арганізоўвае вываз украінскіх дзяцей з акупаваных Расеяй раёнаў Украіны ў Беларусь нібыта на «аздараўленьне».

«Народнае антыкрызіснае ўпраўленьне» дабіваецца выдачы ордэра на арышт асоб, якія ўдзельнічаюць у незаконным вывазе дзяцей.

Матэрыялы з доказамі перадалі ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе.

Сёлета ў сакавіку МУС выдаў ордэр на арышт Уладзіміра Пуціна праз падазрэньне ў незаконнай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG