Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У гімназіі Бранску школьніца ўчыніла стральбу, а пасьля сама застрэлілася


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Матывы і абставіны здарэньня высьвятляюць. Усіх вучняў з будынку школы эвакуавалі.

У Бранску ў гарадзкой гімназіі вучаніца восьмай клясы прынесла з сабой агнястрэльную зброю, зь якой выстраліла некалькі разоў.

Як паведамляюць расейскія СМІ, у выніку два чалавекі загінулі і чатыры атрымалі раненьні. Сама школьніца пасьля страляніны застрэлілася.

Паводле Міністэрства ўнутраных справаў, матывы і абставіны здарэньня цяпер высьвятляюць. Усіх вучняў з будынку школы эвакуавалі.

Пазьней дэпутат, колішні дарадца кіраўніка Расгвардыі Аляксандар Хінштэйн паведаміў, што школьніца страляла з паляўнічай зброі «Бекас-3», якая належыць яе бацьку.

«Зброя была схаваная ў тубусе. Загінула адна аднаклясніца, паранены яшчэ чатыры чалавекі. Сама школьніца застрэлілася», — паведаміў Аляксандар Хінштэйн.

Празь некаторы час бацьку школьніцы, якая ўчыніла страляніну, затрымалі — яго даставілі на допыт да сьледчых, паведамляе ТАСС. У кватэры мужчыны праходзіць ператрус.

Тэлеграм-канал Shot піша, што затрыманага завуць Дзьмітры. Напярэдадні здарэньня яму споўнілася 53 гады. Паводле інфармацыі канала, раней ён працаваў ахоўнікам у прыватным ахоўным прадпрыемстве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG