Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праект «Новая Беларусь» адсьвяткуе першы дзень народзінаў 10-дзённым Гастрафэстам у трох краінах


Ініцыятыва «Новая Беларусь» падводзіць вынікі першага году існаваньня і рыхтуецца да сьвяткаваньня «дня народзінаў» разам зь беларусамі ў рамках Hastrafest Novaj Biełarusi.

За першы год ініцыятыва Паўла Лібера «Новая Беларусь»

  • запусьціла некалькі карысных і пасьпяховых праектаў, каб аб’яднаць беларусаў;
  • стварыла і пратэставала першыя інструмэнты лічбавага самакіраваньня, каб беларусы і беларускі ўпершыню паспрабавалі самастойна разьмяркоўваць свае падаткі;

«Цяпер час падзякаваць усім, хто быў з намі гэты год, і разам адпачыць за сьвяточным сталом. Дзеля гэтага „Новая Беларусь“ разам зь беларускімі барамі, кавярнямі і рэстаранамі запускае Hastrafest Novaj Biełarusi і запрашае беларусаў і беларусак за сьвяточны стол!» — паведамілі ў ініцыятыве.

Першы Hastrafest Novaj Biełarusi пройдзе з 1 па 10 сьнежня ў трох краінах і пяці гарадах: Варшаве, Гданьску, Познані, Тбілісі і Вільні. 11 беларускіх бараў, кавярняў і рэстаранаў прыгатуюць на новы лад 35 страваў і напояў, якія здаўна былі модныя ў Беларусі.

«Каб make беларускую кухню great again і разам адкрыць для сябе беларускую кулінарную гісторыю», — адзначылі ў ініцыятыве.

  • Віленская Karčma 1863 прыгатуе «Сэт старадаўняга экстрэміста», прысьвечаны Вінцэнту Дунін-Марцінкевічу, кожная страва ў ім будзе зьвязаная з жыццём ці творчасьцю драматурга.
  • Кухар бара MY, што ў Познані, будзе гатаваць мачанку па даўнім рэцэпце сваёй бабулі з-пад Барысава.
  • Гданьскі бар Mirzam таксама прыгатуе мачанку, але вэганскую, каб вярнуць гэтую страву зь дзіцячых успамінаў у талеркі беларусаў, якія не ўжываюць ежу жывёльнага паходжаньня.
  • У варшаўскім бары GiGi будуць частаваць модным кактэйлем з бурачным хрэнам.
  • А ў тбіліскім бары 5327° вырашылі прыгатаваць амаль што ўсе культавыя беларускія стравы адным махам. Там будзе верашчака, бабка (у вэгетарыянскім варыянце), культавая тройка напояў (зьбіцень, крамбамбуля, хрэнавуха) і шмат чаго яшчэ.

Апроч ежы, гасьцей Hastrafest Novaj Biełarusi чакае некалькі прыемных сюрпрызаў. 2 сьнежня, проста ў дзень народзінаў, карыстальнікі аплікацыі «Новая Беларусь» разам з гастрафэставай стравай атрымаюць «камплімэнт» ад «Новай Беларусі». А падчас усяго Гастрафэсту ў месцы-ўдзельнікі будуць прыходзіць «таемныя» госьці, вядомыя беларусы і беларускі. Поўны сьпіс удзельнікаў, іх стравы з гісторыямі, цэны і ўсе важныя навіны ініцыятыва публікуе ў суполцы Hastrafest Novaj Biełarusi, якая ў мабільнай праграме «Новая Беларусь».

Калі нехта хоча павіншаваць праект «Новая Беларусь» з Днём народзінаў, дадаюць арганізатары, ёсьць тры спосабы:

  1. Далучыцца да лічбавай супольнасьці беларусаў і беларусак «новая Беларусь», калі вы яшчэ ня там. Спампаваць праграму можна па спасылцы.
  2. Калі вы ўжо ў «Новай Беларусі» — павіншуйце «Новую Беларусь» сваімі сторыс, пастамі, твітамі ці тык-токамі, каб яшчэ больш беларусаў і беларусак даведаліся пра праект і далучыліся да яго.
  3. Таксама можна падтрымаць праект фінансава.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG