Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Слоўнік Merriam-Webster назваў ангельскае «Слова году – 2023» — authentic


Адзін з самых аўтарытэтных слоўнікаў ангельскай мовы Merriam-Webster абвясьціў «Слова году – 2023». Гэта слова authentic. Яно азначае «сапраўдны», але таксама і «аўтэнтычны, уласьцівы прыродзе або духу таго, пра каго ці пра што ідзе гаворка».

Рэдактары слоўніка падкрэсьліваюць, што яго карыстальнікі ў 2023 годзе сталі часьцей цікавіцца сапраўднасьцю або аўтэнтычнасьцю інфармацыі праз пашырэньне фэйкавых навінаў і посьпехі ў разьвіцьці тэхналёгіяў штучнага інтэлекту, які дазваляе ствараць тэксты і выявы, амаль неадрозныя ад рэальнасьці. Менавіта AI (artificial intelligence) 1 лістапада назваў «словам году – 2023» іншы вядомы слоўнік ангельскай мовы — Collins.

«Аўтэнтычнымі», пішуць у Merriam-Webster, могуць быць нацыянальная кухня ці фальклор, калі яны не мадэрнізаваныя так, каб адпавядаць сучасным густам. У той жа час поп-зорак і грамадзкіх дзеячоў заклікаюць да «аўтэнтычнасьці», каб яны казалі тое, што сапраўды думаюць, а ня тое, што хоча пачуць публіка. Аднакарэннае слова «аўтэнтыфікацыя» азначае пацьверджаньне ідэнтычнасьці — напрыклад, у сацсетках аўтэнтыфікацыя выкарыстоўваецца, каб пацьвердзіць, што акаўнт сапраўды належыць таму чалавеку, на якога ён зарэгістраваны.

Вайна — беларускае слова 2022 году
Вайна — беларускае слова 2022 году

«Слова году» Merriam-Webster выбірае зыходзячы з колькасьці запытаў менавіта для гэтага слова на сайце слоўніка, а таксама ў цэлым рост яго ўжываньня. У мінулым годзе такім словам стаў gaslighting — тэрмін, таксама зьвязаны з супрацьстаяньнем праўды і падману. Gaslighting — гэта маніпулятарскі прыём, калі чалавека прымушаюць верыць не сваім вачам, а таму, што яму накідаюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG