Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне безь сьвятла засталося звыш 2 тысяч населеных пунктаў у 16 абласьцях


Херсон пад сьнегам. Архіўнае фота
Херсон пад сьнегам. Архіўнае фота

У Дзяржаўнай памежнай службе Ўкраіне паведамлялі, што праз моцныя сьнегапады на мяжы з Малдовай спынялася праца двух пунктаў пропуску.

Ва Ўкраіне ад рэзкага пагаршэньня надвор’я, якое выклікалі моцны мокры сьнег і дождж, без электрычнасьці засталося больш за 2 тысячы населеных пунктаў у 16 абласьцях.

Як паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў, у большасьці гэтых гарадоў і вёсак перакрыты дарожны рух.

У Кіеўскай гарадзкой дзяржаўнай адміністрацыі паведамілі, што моцны вецер разарваў найбольшы дзяржаўны сьцяг — яго прыспусьцілі перад пагаршэньнем надвор’я, але гэта не дапамагло ўратаваць палотнішча. Цяпер яго ўжо здымаюць цалкам, а новы паднімуць пасьля паляпшэньня надвор’я.

У Дзяржаўнай памежнай службе Ўкраіне паведамлялі, што з прычыны моцнага сьнегападу на мяжы з Малдовай спынялася праца двух пунктаў пропуску.

Паводле Ўкраінскага гідрамэтцэнтру, умовы надвор’я рэзка пагоршыліся 26 лістапада, пачынаючы з Адэскай вобласьці. Складаныя ўмовы пратрымаюцца два дні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG