Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Школьнікаў з вайскова-патрыятычных клюбаў абвучаць кіраваць дронамі


Дрон, ілюстрацыйнае фота
Дрон, ілюстрацыйнае фота

Удзельнікаў вайскова-патрыятычных клюбаў Беларусі будуць вучыць кіраваць беспілётнікамі. Аб гэтым заявіў намесьнік міністра ўнутраных спраў Мікалай Карпянкоў.

– Мы ўвесь час знаходзімся ў такім творчым пошуку, імкнемся дадаць інтэлектуальны складнік – ідэалягічны перш за ўсё і інтэлектуальны складнік. Таму ў нас будзе новая дысцыпліна – «Дроны». Будуць іх вывучаць, прымяняць, – заявіў у эфіры СТВ намесьнік міністра ўнутраных спраў Беларусі і камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў.

Новая дысцыпліна зьявіцца ўжо на наступным тыдні, зазначае СТВ.

  • 26 кастрычніка сёлета міністар адукацыі Беларусі Андрэй Іванец заявіў, што да канца навучальнага году ў кожнай школе Беларусі павінны адкрыць вайскова-патрыятычную клясу ці клюб.
  • На пачатку мінулага навучальнага году ў Беларусі функцыянавала больш за паўсотні клюбаў і больш за 80 профільных вайскова-патрыятычных клясаў.
  • У траўні віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка казаў, што ў Беларусі ўжо створана каля 800 патрыятычных клюбаў.
  • Улетку для вучняў 10 і 11 клясаў у Беларусі арганізуюць платныя вайскова-патрыятычныя летнікі і палявыя зборы, якія праводзяць у межах навучальнага курсу дапрызыўнай падрыхтоўкі. На занятках школьнікі вучацца абыходзіцца са зброяй, наведваюць сустрэчы зь міліцыянтамі і вайскоўцамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG