Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Для перадачы палітвязьням і іх семʼям у фонды накіравалі 47% сродкаў, сабраных на маратоне салідарнасьці


Акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі ў Вільні, Літва. 21 траўня 2023
Акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі ў Вільні, Літва. 21 траўня 2023

Для перадачы беларускім палітвязьням і іх семʼям на 21 лістапада ў фонды і арганізацыі накіравана 262 400 эўра, або 47% сродкаў, сабраных на ліпеньскім маратоне салідарнасьці «Нам не ўсё роўна!».

На маратоне сабралі 574 617 эўра. Пасьля аплаты камісіі на рахунку засталося 545 740 эўра і 12 000 эўра ў крыптавалюце, вынікае з паведамленьня Абʼяднанага пераходнага кабінэта (АПК).

Больш за ўсё — 100 000 эўра — накіравалі ў фонд салідарнасьці BySol. Грошы для перадачы семʼям палітвязьняў атрымалі ініцыятыва ByHelp (46 900 эўра), фонд дапамогі беларусам у Літве Razam і «Анархічны Чорны крыж — Беларусь» (па 20 000), дабрачынны фонд «Краіна для жыцьця» (18 000), дабрачынная арганізацыя Littouwin LIONS CLUB (15 000), праваабарончая ініцыятыва дапамогі палітвязьням Dissidentby (14 000), Беларуская рада культуры (9500), мэдыяпраект дапамогі беларускім палітвязьням жанчынам «Палітвязынка» (5000).

З разьмеркаваных фондам і арганізацыям сродкаў непасрэдна палітвязьням і іхным семʼям ужо перададзена 197 100 эўра (каля 35%).

21 лістапада АПК паведаміў аб пачатку аўдыту фондаў, якія займаюцца разьмеркаваньнем сабраных на маратоне сродкаў. Гэтую працэдуру, праведзеную прадстаўніком наглядальнай рады маратону, ужо пасьпяхова прайшоў фонд «Краіна для жыцьця».

У згаданую назіральную раду, паводле інфармацыі АПК, уваходзяць ініцыятар маратону, прадстаўніца Кабінэта ў сацыяльнай палітыцы Вольга Гарбунова, а таксама прадстаўнікі васьмі беларускіх незалежных мэдыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG