Лінкі ўнівэрсальнага доступу

MotolkoHelp: На эвакуацыйным рэйсе з сэктару Газа ў Беларусь прыбылі 25 уцекачоў замест 43, як анансавала МЗС


Самалёт Belavia. Архіўнае фота
Самалёт Belavia. Архіўнае фота

Умяшчальнасьць самалёта Belavia, які рабіў эвакуацыйны рэйс — 189 чалавек.

Паводле інфармацыі MotolkoHelp, на рэйсе «Белавія» з Каіра ў Менск ляцелі 44 чалавекі, але толькі 25 зь іх былі уцекачамі.

Усе астатнія — «прапагандысты, невядомы мужчына ў балаклаве, мэдыкі і псыхолягі з атраду МНС «Зубр».

«Каля 18 чалавек, якія выбраліся з Газы ў Эгіпет, не захацелі вяртацца ў Беларусь. А зараз з эвакуацыі пакінутых прапаганда робіць паказуху. І вось яшчэ адзін інсайд: каб зьняць выхад з самалёта, у эвакуяваных правялі пашпартны кантроль не ў агульным парадку ў будынку аэрапорта, а проста ў самалёце», гаворыцца ў паведмленьні тэлеграм-канала Motolko.help.

Раней МЗС паведамляў, што сэктар Газы праз пункт пропуску «Рафах» 15 лістапада пакінулі 43 грамадзяніны Беларусі і іх сямейнікі. На наступныдзень дзеля іх эвакуацыі вылецеў самалёт Belavia.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG