Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фінляндыя з 18 лістапада закрывае 4 кантрольна-прапускныя пункты на мяжы з Расеяй


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Фінляндыя закрывае чатыры кантрольна-прапускныя пункты на мяжы з Расеяй, паведаміў прэм’ер-міністар краіны Пэтэры Орпа.

У адпаведнасьці з рашэньнем фінскіх уладаў, у ноч на 18 лістапада і сама меней да 18 лютага 2024 году закрыюць пункты пропуску Ваалімаа (Тарфянаўка), Нуямаа (Брусьнічнае), Іматра (Сьветлагорск) і Ніірала (Вяртсіля).

Застануцца адкрытымі яшчэ 4 памежныя пераходы.

Заявы аб наданьні міжнароднай абароны будуць прымаць на памежных пераходах Сала і Вартыюс. У іншых пунктах пропуску, якія застаюцца адчыненымі, падаць заяву аб наданьні прытулку будзе немагчыма.

Helsingin Sanomat раней пісала, што памежныя пераходы на мяжы з Расеяй плянуюць закрыць у мэтах гарантаваньня нацыянальнай бясьпекі. Выданьне са спасылкай на крыніцы ўказвала, што прычынай увядзеньня абмежаваньняў стала «пагаршэньне сытуацыі» на мяжы, і гэта не зьвязана з павелічэньнем колькасьці людзей, якія спрабуюць трапіць у Фінляндыю.

  • У 2022 годзе Фінляндыя і Швэцыя адмовіліся ад нэўтралітэту і вырашылі ўступіць у NATO зь меркаваньняў бясьпекі пасьля нападу Расеі на Ўкраіну. Хэльсынкі заяўляе, што лічыць Расею крыніцай ваеннай пагрозы. Для ўмацаваньня мяжы з Расеяй фінскі бок пачаў ладзіць ахоўныя збудаваньні.
  • 30 верасьня 2022 году Фінляндыя ўвяла абмежаваньні на ўезд у краіну для грамадзян Расеі па шэнгенскай візе з турыстычнай мэтай і для транзыту ў іншыя краіны Эўропы. Наплыў расейцаў у Фінляндыю і іншыя краіны быў зьвязаны з абвешчанай у РФ «частковай» мабілізацыяй на вайну ва Ўкраіну.
  • З 16 верасьня 2023 году фінскія ўлады забаранілі ўезд аўтамабіляў з расейскімі нумарамі. Выключэньні закранулі грамадзян ЭЗ і іх блізкіх, дыпляматаў і грамадзян, якія прыбылі ў краіну з гуманітарных прычын. З 9 лістапада Фінляндыя забараніла ўезд у краіну з Расеі на роварах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG