Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Рызе зьявіцца сквэр імя беларускага першадрукара Францішка Скарыны


Аліна Коўшык зь Дзянісам Давыдавым і Вячкам Целешам падчас візыту ў Латвію летам 2023
Аліна Коўшык зь Дзянісам Давыдавым і Вячкам Целешам падчас візыту ў Латвію летам 2023

Ініцыятарамі зьмен назвы сквэру выступілі дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Латвіі Андрыс Вілкс, прадстаўнікі беларускай дыяспары Вячка Целеш і Дзяніс Давыдаў.

У Аб’яднаным пераходным кабінэце паведамілі, што неўзабаве ў сталіцы Латвіі зьявіцца сквэр імя беларускага першадрукара Францішка Скарыны.

«Ініцыятарамі зьмен назвы сквэру выступілі дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Латвіі Андрыс Вілкс, прадстаўнікі беларускай дыяспары Вячка Целеш і Дзяніс Давыдаў», — паведамілі ў Аб’яднаным пераходным кабінэце.

Новую назву ўжо ўхваліў Камітэт па разьвіцьці горада Рыгі.

«Цешуся, што ў беларусаў Рыгі цяпер будзе свой куток у гэтым горадзе — месца, дзе яны змогуць зьбірацца і адчуваць сувязь з радзімай. Мы абавязкова дадамо яго на мапу беларускіх гісторыка-культурных мясьцін. Спадзяюся, што эстафэту ў ініцыяваньні зьмен назваў вуліц гораду прымуць і іншыя беларускія дыяспары», — пракамэнтавала рашэньне гарадзкіх уладаў Рыгі прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту Аліна Коўшык.

Сквэр імя Францішка Скарыны на мапе Рыгі
Сквэр імя Францішка Скарыны на мапе Рыгі

Сквэр знаходзіцца ў цэнтры Рыгі на вуліцы Лачплеша.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG