Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы прэм’ер-міністар і ўрад сышлі ў адстаўку


Анджэй Дуда і Матэвуш Маравецкі.
Анджэй Дуда і Матэвуш Маравецкі.

Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі на першым пасяджэньні Сэйму, згодна з заканадаўствам, падаў у адстаўку разам з кабінэтам міністраў.

7 лістапада прэзыдэнт Анджэй Дуда ўнёс у Сэйм кандыдатуру Маравецкага на пасаду прэм’ера і абвясьціў аб плянах даручыць яму фармаваньне ўраду.

У Маравецкага і ягонай кіруючай кансэрватыўнай партыі «Права і справядлівасьць» ёсьць два тыдні для таго, каб прадставіць у Сэйм праграму кабінэту міністраў. Вотум даверу будзе прыняты абсалютнай большасьцю галасоў.

Але Маравецкі і яго ўрад будуць кіраваць краінай да таго часу, пакуль ня будзе сфармаваны новы ўрад.

10 лістапада апазыцыйныя партыі «Грамадзянская кааліцыя», «Трэці шлях» і «Левыя» падпісалі кааліцыйную дамову і заявілі пра намер сфармаваць урад на чале з былым кіраўніком Эўрапейскай рады Дональдам Тускам.

На парлямэнцкіх выбарах у сярэдзіне кастрычніка кіруючая партыя Польшчы «Права і справядлівасьць» набрала больш за 35% галасоў, а «Грамадзянская кааліцыя» — крыху больш за 30%. Пры гэтым разам зь іншымі апазыцыйнымі рухамі партыя Туска атрымлівае ў парлямэнце большасьць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG