Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-адвакаты Ціханоўскага і Бабарыкі выехалі зь Беларусі


Натальля Мацкевіч
Натальля Мацкевіч

Натальля Мацкевіч і яе муж Віктар вымушана пакінулі радзіму пасьля пазбаўленьня адвакацкай ліцэнзіі.

Адвакатка Натальля Мацкевіч, якая бараніла палітыкаў Сяргея Ціханоўскага і Віктара Бабарыку, разам з мужам Віктарам выехала зь Беларусі.

Пра гэта адвакатка расказала ў інтэрвію тэлеканалу «Настоящее время».

Сям’я адвакатаў пакінула краіну яшчэ 10 ліпеня, паляцеўшы ў грузінскі Батумі.

«Былі некаторыя сямейныя акалічнасьці, якія раней не дазвалялі паехаць. І пакуль Віктар заставаўся ў прафэсіі, пра гэтадумаць і ня варта было. Але калі яго пазбавілі ліцэнзіі, мы сталі бачыць, што далей тут няма ніякай магчымасьці разьвівацца», — расказала Мацкевіч.

25 кастрычніка 2021 года Натальлю Мацкевіч выключылі з калегіі адвакатаў. Пасьля пазбаўленьня яе ліцэнзіі Ціханоўскага і Бабарыку абараняў муж Натальлі Віктар. Яго пазбавілі адвакацкай ліцэнзіі ў сьнежні 2022 году.

У інтэрвію Мацкевіч расказала пра цяперашнія праблемы палітвязьняў і адвакатаў.

«Адвакацкі корпус убачыў, што сталася з тымі адвакатамі, якія актыўна абаранялі гэтыя правы [на выказваньне сваёй думкі], і ў большасьці выпадкаў ужо не бяруць такія справы. Або бяруць, толькі калі іх прызначаць. А гэта значыць, што яны не нясуць адказнасьці па дамове перад сваякамі, перад самім чалавекам. Тых, хто яшчэ бярэ, вельмі мала, яны ўжо зьнясіленыя гэтай бясконцай гонкай і хаджэньнямі ўвесь час па краі, прадчуваньнем таго, што заўтра цябе прыбяруць, нават скажу, упэўненасьцю».

Адвакатка прызнала, што шэрагі адвакатаў зазналі сур’ёзныя зьмены.

«Увогуле, у тых, чыіх адвакатаў затрымалі ў лсакавіку 2023 году, адвакатаў ужо няма. Наогу».

Таксама беларуская адвакатка пракамэнтавала апошнія зьмены ў правілах у сваёй прафэсіі.

«Новыя правілы прафэсійнай этыкі сфармуляваныя ў разьдзеле „Адносіны адваката са СМІ“. Паводле іх, напрыклад, адвакат ня можа выказваць меркаваньні, якія не пацьверджаны працэсуальнымі дакумэнтамі. Гэта значыць, ты можаш толькі паўтарыць прысуды і абвінавачваньні, а ня можаш сказаць, у чым іх дэфэкт».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG