Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На расейскага журналіста Дудзя напісалі данос пасьля інтэрвію зь сямейнай парай Цыгановых


Юры Дудзь падчас інтэрвію зь сямейнай парай Цыгановых
Юры Дудзь падчас інтэрвію зь сямейнай парай Цыгановых

Пракуратура Масквы праводзіць праверку выказваньняў журналіста Юрыя Дудзя ў яго нядаўнім інтэрвію з расейскай сьпявачкай Вікторыяй Цыгановай і яе мужам Вадзімам.

Прычынай стала заява расейскага актывіста Віталія Барадзіна, паведамляе ТАСС. Ён палічыў, што Дудзь у інтэрвію ў «цынічнай і зьневажальнай форме выказваў сваё меркаваньне аб дзеяньнях узброеных сіл РФ на тэрыторыі Украіны, называючы іх вайной, а таксама непасрэдна аб прэзыдэнце РФ і прадстаўніках дзяржаўных структур». Барадзін лічыць, што ёсьць падставы прыцягнуць Дудзя да крымінальнай адказнасьці па артыкуле аб «дыскрэдытацыі».

  • Віталь Барадзін – пракрамлёўскі актывіст, ён неаднаразова пісаў даносы на расейскіх дзеячаў культуры, якія асудзілі вайну. Сярод іх – Лія Ахеджакава, Ала Пугачова, Валерый Меладзэ, Дыяна Арбеніна, Сямён Сьлепакоў.
  • Падчас інтэрвію сямейная пара Цыгановых распавяла аб стаўленьні да «спэцапэрацыі», рэлігіі, а таксама да некаторых расейскіх славутасьцяў. Пры гэтым пасьля яго публікацыі, якая атрымала шырокі розгалас, сьпявачка Віка Цыганова заявіла, што яны з мужам ні ў чым ня ўдзельнічалі – нібыта ўсё згенэравала нэйрасетка.
  • Юры Дудзь – расейскі журналіст і папулярны відэаблогер, аўтар папулярнага ў Расеі ютуб-канала «вДудь» з аўдыторыяй больш за 10 мільёнаў чалавек. Для свайго канала Дудзь бярэ інтэрвію ў папулярных асоб і выпускае дакумэнтальныя фільмы. Летась ён зьняў фільм пра беларусаў, якія праз рэпрэсіўны рэжым вымушаныя былі пакінуць сваю краіну.
  • Летась у лютым Дудзь публічна асудзіў напад Расеі на Ўкраіну і зьехаў за мяжу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG