Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску на плошчы Незалежнасьці адсьвяткавалі 7 лістапада


Удзельнікі сьвяткаваньня ў Менску 7 лістапада 2023 году. Фота БелТА
Удзельнікі сьвяткаваньня ў Менску 7 лістапада 2023 году. Фота БелТА

Беларусь адзіная ў сьвеце краіна, якая на дзяржаўным узроўні сьвяткуе гадавіну Кастрычніцкага перавароту.

7 лістапада 1917 году ў Расейскай імпэрыі адбылася так званая Кастрычніцкая рэвалюцыя, якую камуністы называюць «Вялікай», а шэраг гісторыкаў «пераваротам».

У цэнтры Менску, на плошчы Незалежнасьці, пад помнікам правадыру таго перавароту Ўладзіміру Ульянаву (Леніну) сабраліся дзясяткі камуністаў і прадстаўнікоў дзяржаўных устаноў. Яны прынесьлі з сабой чырвона-зялёныя сьцягі, сьцягі СССР і іншую камуністычную сымболіку.

Ускладаньне вянкоў да помніка Леніну ў Менску, 7 лістапада 2023 году. Фота БелТА
Ускладаньне вянкоў да помніка Леніну ў Менску, 7 лістапада 2023 году. Фота БелТА

Са сьвятам беларускі народ павіншаваў Аляксандар Лукашэнка. У сваім выступе ён адзначыў, што «ідэалы Вялікага Кастрычніка па-ранейшаму актуальныя і значныя».

Апошнімі краінамі, дзе адзначалася гадавіна Кастрычніцкага перавароту, былі Беларусь, Кіргізстан і Расея. Спачатку сэнс сьвята перафарматавалі расейцы, якія перасталі сьвяткаваць сам факт рэвалюцыі, у 2017-м афіцыйнае адзначэньне 7 лістапада як сьвята ў апошні раз адбылося ў Бішкеку.

Такім чынам, з 2018 году Беларусь — адзіная дзяржава сьвету, дзе 7 лістапада адзначаецца дагэтуль.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG