Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Узброены мужчына ў аэрапорце Гамбурга здаўся паліцыі. Яго затрымалі


Аэрапорт у Гамбургу, 5 лістапада
Аэрапорт у Гамбургу, 5 лістапада

Паводле папярэдніх зьвестак, дзіця, якое знаходзілася разам зь ім, не пацярпела. Пра гэта паведамляе гарадзкая паліцыя ў сацсетках. Мужчына ўтрымліваў дачку ў закладніках каля 14 гадзін.

Учора ўвечары 35-гадовы Салман Э. пракраўся на тэрыторыю аэрапорта Гамбурга, адначасна абстраляўшы яго і кінуўшы два кактэйлі Молатава. Мужчына на аўтамабілі Audi без нумароў пад'ехаў да самалёта авіякампаніі Turkish Airlines і запатрабаваў завезьці яго ў Турцыю. Пасажыраў рэйса і іншых наведвальнікаў аэрапорта неадкладна эвакуіравалі.

Верагодным матывам захопу ў закладнікі чатырохгадовай дзяўчынкі называюць спрэчку аб апецы зь яе маці. Незадоўга да пранікненьня мужчыны ў аэрапорт жанчына патэлефанавала ў паліцыю і папярэдзіла аб магчымым інцыдэнце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG