14 кастрычніка стала вядома аб затрыманьні вядучай і блогеркі Ганны Бонд. 16 кастрычніка яе справу разглядалі ў менскім судзе.
Блогерку абвінавачвалі па артыкуле 24.3 КаАП («непадпарадкаваньне супрацоўніку міліцыі»). На паседжаньне, па словах супрацоўніка суду, прыехалі сваякі блогеркі.
Меркавалася, паводле інфармацыі праваабаронцаў, што Ганну вызвалілі. Як высьветлілася, яна заставалася ў ізалятары — ёй далі 15 сутак. Пра тое, што Ганна Бонд знаходзіцца на Акрэсьціна, і што ў яе астма і іншыя сур'ёзныя праблемы са здароўем, пісала ў пятніцу блогерка Ніка Сандрас.
Сёньня Бонд выйшла на волю.
Ганна Бонд — папулярная лайфстайл-блогерка. У інстаграме за ёй сочаць больш за 100 тысяч падпісчыкаў. Звычайна яна дзеліцца допісамі пра сваёй жыцьцё, публікуе гарачыя фоты і часам рэкламуе брэнды.