Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 61 год таму скончыўся Карыбскі крызіс, дзень пакараньня сьмерцю Расьціслава Лапіцкага


У Смаргонскім судзе: Расьціслаў Лапіцкі. Карціна Алеся Пушкіна. 2012 год
У Смаргонскім судзе: Расьціслаў Лапіцкі. Карціна Алеся Пушкіна. 2012 год

Падзеі 28 кастрычніка ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Дата дня

28 кастрычніка 1950 году быў расстраляны Расьціслаў Лапіцкі, адзін з кіраўнікоў паваеннага антысавецкага Супраціву 1940-х, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.

Расьціслаў Лапіцкі
Расьціслаў Лапіцкі

Гэты дзень у гісторыі

1523 — у Кракаве выйшла з друку лацінская паэма Міколы Гусоўскага «Песьня пра зубра» — хрэстаматыйны твор беларускай літаратуры Сярэднявечча.

1886 — адбылося афіцыйнае адкрыцьцё статуі Свабоды ў Нью-Ёрку.

Статуя Свабоды, Нью-Ёрк
Статуя Свабоды, Нью-Ёрк

1892 — у музэі Грэвэн Эміль Рэно прадставіў «пантамімы, якія сьвецяцца»; да юбілею гэтай падзеі быў заснаваны Міжнародны дзень анімацыі.

1918 — абвяшчэньне незалежнасьці Чэхаславаччыны.

1939 — у Беластоку пачаў працу Народны Сход Заходняй Беларусі, які прыняў Дэклярацыю аб уключэньні Заходняй Беларусі ў склад БССР. Папярэднічалі сходу выбары, на якіх былі абраныя 926 дэпутатаў. Народны сход меў фармальны характар, бо праводзіўся пад поўным кантролем уладаў.

1939 — войскі Літоўскай Рэспублікі на падставе ранейшай дамовы з Масквою занялі Вільню.

1942 — нацысты зьнішчылі гета ў Пінску.

1962 — савецкі кіраўнік Мікіта Хрушчоў абвясьціў пра вывад савецкіх ядзерных ракетаў з Кубы. Карыбскі ракетны крызіс перад гэтым паставіў быў сьвет на мяжу ядзернай вайны.

Зьлева — Мікіта Хрушчоў, справа — Джон Кенэдзі. Карыкатура часоў Карыбскага крызісу брытанскага мастака Лэсьлі Гілбэрта Ілінгворта
Зьлева — Мікіта Хрушчоў, справа — Джон Кенэдзі. Карыкатура часоў Карыбскага крызісу брытанскага мастака Лэсьлі Гілбэрта Ілінгворта

2017 — у Менску ўпершыню адзначылі «Ноч расстраляных паэтаў».

У гэты дзень нарадзіліся

1740 — Тадэвуш Рэйтан, пасол ад Наваградзкага ваяводзтва на Сойме Рэчы Паспалітай.

Пасол Наваградзкага павету Тадэвуш Рэйтан намагаецца сарваць сойм і не дапусьціць падзелу Рэчы Паспалітай. Карціна Яна Матэйкі.
Пасол Наваградзкага павету Тадэвуш Рэйтан намагаецца сарваць сойм і не дапусьціць падзелу Рэчы Паспалітай. Карціна Яна Матэйкі.

1845Зыгмунт Урублеўскі, навуковец-фізык, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гадоў.

1884Флярыян Ждановіч, актор, рэжысэр, тэатральны дзеяч, адзін з заснавальнікаў прафэсійнага беларускага тэатру. Быў мастацкім кіраўніком Першага беларускага таварыства драмы й камэдыі. У 1930-м яго арыштавалі й асудзілі на тры гады катаргі, якую ён адбываў на Беламорканале. У 1938-м Ждановіча арыштавалі зноў. На тым ягоная біяграфія абарвалася.

1904 Іван Сацункевіч, беларускі дзяржаўны дзеяч, эканаміст, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падпольля і партызанскага руху на Меншчыне падчас Другой сусьветнай вайны.

1904Парфён Савіцкі, беларускі гісторык.

1955 Біл Гейтс, заснавальнік кампутарнай кампаніі Microsoft.

Біл Гейтс
Біл Гейтс

1972Аляксандар Старыкевіч, беларускі публіцыст, грамадзкі дзеяч, арганізатар Усебеларускага Зьезду за Незалежнасьць.

1990 - Эдуард Пальчыс, блогер, грамадзкі дзеяч, палітвязень.

У памяці

1704 Джон Лок, ангельскі філёзаф.

Джон Лок
Джон Лок

1998 Тэд Х’юз, ангельскі паэт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG