Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьветлагорскі цэлюлёзна-кардонны камбінат аштрафавалі на мільён даляраў


Сьветлагорскі цэлюлёзны камбінат
Сьветлагорскі цэлюлёзны камбінат

Паводле рашэньня Гомельскага абласнога суду, ЦКК павінен выплаціць у дзяржбюджэт 3 341 758,02 рублі штрафу і 33 417,58 рублі дзяржпошліны.

Як паведамляе «Гомельская вясна», Сьветлагорскі ЦКК пакаралі за шкоду, нанесеную навакольнаму асяродзьдзю.

Яшчэ ад моманту будаўніцтва заводу супраць праекту, які рэалізоўвала кітайская кампанія і які будаваўся за кошт кітайскіх крэдытаў, жыхары Сьветлагорску сабралі больш за 10 тысяч подпісаў. Тым ня менш, у 2017 годзе завод распачаў працу. У той жа час жыхары гораду і навакольных вёсак пачалі скардзіцца на смурод ад прадпрыемства і на праблемы са здароўем.

Цалкам завод увялі ў эксплюатацыю ў студзені 2020 году. А 30 ліпеня таго ж году падчас рамонтных работ прарвала трубу з шчолачнай сумесьсю: адзін будаўнік загінуў, другі атрымаў сур’ёзныя апёкі. Яшчэ праз некалькі месяцаў, 19 кастрычніка 2020 году адбыўся выбух рэзэрвуара з талавым алеем, адзін рабочы загінуў.

7 чэрвеня 2023 году ў выніку ўспышкі газапаветранай сумесі загінулі работнікі 24, 31 і 42 гадоў, яшчэ два чалавекі атрымалі цялесныя пашкоджаньні. Паводле зьвестак МНС, тады былі пашкоджаныя мэталічныя ашалёўкі трох рэзэрвуараў, у аднаго з якіх «парушылася цэласнасьць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG