Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія палітыкі ў замежжы заявілі аб стварэньні «Нацыянальна-дэмакратычнай плятформы»


Акцыя беларусаў у Варшаве. Архіўнае фота
Акцыя беларусаў у Варшаве. Архіўнае фота

22 кастрычніка ў Варшаве прайшла пасяджэньне Ўстаноўчага сходу для стварэньня аб’яднаньня палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў патрыятычнага кірунку пад назвай «Нацыянальна-дэмакратычная плятформа».

Паводле арганізатараў, удзел у сходзе прынялі прадстаўнікі 4 партыяў і болей за 20 грамадзкіх аб’яднаньняў і ініцыятываў.

«Прадстаўнікі партыі „Народная грамада“ і некаторых іншых партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў афіцыйнага ўдзелу ў працы сходу не прымалі, але пагадзіліся ўдзельнічаць у працы аб’яднаньня ў статусе назіральнікаў. У якасьці гасьцей на сходзе прысутнічалі прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінэту і Каардынацыйнай рады».


Паводле аргкамітэту, удзел у сходзе прынялі прадстаўнікі грамадзкіх і палітычных аб’яднаньняў з Варшавы, Беластоку, Гданьску, іншых польскіх гарадоў, а таксама беларускіх дыяспараў ва Ўкраіне, Літве, Расеі.

Найбліжэйшымі задачамі патрыятычнага аб’яднаньня назвалі аднаўленьне субʼектнасьці нацыянальна-дэмакратычных сілаў у палітычным працэсе ў новых умовах, вяртаньне адкрытасьці й плюралістычнасьці ў беларускае грамадзка-палітычнае поле, актыўны ўдзел у працы па стварэньню паўнавартасных інстытутаў новай беларускай улады.

На сходзе ўхвалілі заяву аб стварэньні аб’яднаньня «Нацыянальна-дэмакратычная плятформа», а таксама стварылі рабочыя органы, неабходныя для працы новага аб’яднаньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG