Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь у лідэрах інвэстыцыйнага антырэйтынгу. Адзін з фактараў — прысутнасьць расейскіх войскаў


Беларусь узначаліла антырэйтынг па рызыках для інвэстыцыяў, апынуўшыся на аднолькавым узроўні зь Лібанам, Вэнэсуэлай, Суданам і Сырыяй.

Паводле парталу Visual Capitalist, які склаў рэйтынг рызыкі паводле палітычных, прававых і эканамічных рызыкаў, Беларусь мае 24,8% рызыкі для інвэстыцыяў — больш, чым Куба і Гана, у якіх па 18,2%.

Гэткі ж узровень (18,2%) у Расеі і Ўкраіны, якія знаходзяцца ў стане вайны, а таксама ў Паўночнай Карэі.

Сярод фактараў, якія паўплывалі на такі паказчык адносна Беларусі, называецца і прысутнасьць на тэрыторыі краіны расейскіх войскаў.

У сьпісе постсавецкіх краінаў значна лепшыя рэйтынгі ў Малдовы (9,9%), Армэніі, (5,5%), Азэрбайджану (3,8%), Казахстану (2,9%), Латвіі (1,8%), Літвы (1,3%), Эстоніі (1,1%).

Ідэальным можна лічыць рэйтынгі такіх краінаў, як Аўстралія, Канада, ЗША. Швайцарыя, Нідэрлянды. Нямеччына, Сынгапур — тут рызыка інвэстыцый, паводле Visual Capitalist, складае 0%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG