Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страляніна ў Бруселі: забілі 2 швэдаў з ізраільскім сьцягам


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Прынамсі два чалавекі сталі ахвярамі страляніны ў Брусэлі: бэльгійскія СМІ паведамляюць, што нападнік застрэліў футбольных заўзятараў зборнай Швэцыі, у машыне якіх быў ізраільскі сьцяг.

Два чалавекі былі забітыя ў панядзелак увечары ў выніку страляніны ў Брусэлі, падазраваны хаваецца. Аб гэтым паведаміла агенцтва France Presse са спасылкай на пракуратуру бэльгійскай сталіцы, піша Euronews.

На відэа, разьмешчаным на сайце флямандзкай газэты Het Laatste Nieuws, стралок у флюарэсцэнтнай аранжавай куртцы зрабіў некалькі стрэлаў з аўтаматычнай вінтоўкі, а затым уцёк на скутэры.

Як паведамляецца, нападнік выкрыкваў «Алах Акбар!». Валёнская газета Sudinfo піша, што падазраваны ў страляніне распаўсюдзіў відэазварот у Facebook. У ім ён сьцьвярджае, што зьяўляецца чальцом «Ісламскай дзяржавы», і выхваляецца тым, што забіваў няверных.

Ён кажа, што застрэліў двух чалавек, каб «помсьціць за мусульманаў, і што мы жывём і паміраем за нашу рэлігію». Ён таксама называе сваё імя — Слаем Слоўма.

Бэльгійскія СМІ пішуць, што загінуўшыя — швэды і на іх былі футболкі футбольнай зборнай Швэцыі, якая ў панядзелак на брусэльскім стадыёне «Эйзэль» гуляла са зборнай Бэльгіі ў матчы Адборачнага турніру чэмпіянату Эўропы. Пры гэтым у іх аўтамабілі быў ізраільскі сьцяг.

Пасьля нападу Бэльгія, па дадзеных выданьня La Libre, падняла ўзровень тэрарыстычнай небясьпекі да 4, максымальнага, што азначае яе «сур’ёзнасьць і непазьбежнасьць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG