Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За забойства 3-гадовага дзіцяці пракурор ініцыяваў сьмяротнае пакараньне


Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь. Ілюстрацыйнае фота
Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь. Ілюстрацыйнае фота

Жонцы падсуднага пракурорка запрасіла 25 гадоў калёніі строгага рэжыму.

Дзяржаўная абвінаваўца запрасіла сьмяротнае пакараньне для Аляксандра Таратуты, якога абвінавачваюць у забойстве 3-гадовага дзіцяці, піша «Вясна».

Жонцы Аляксандра, абвінавачанай Анастасіі Таратуце, пракурорка запрасіла прызначыць 25 гадоў пазбаўленьня волі ў папраўчай калёніі строгага рэжыму (гэта ў Беларусі максымальнае пакараньне для жанчыны).

Дзяржабвінаваўца адзначыла, што абое абвінавачаныя ўяўляюць выключную небясьпеку для грамадзтва, а абставіны крымінальнай справы аб забойстве і катаваньні маленькага Сямёна выклікаюць шок.

Справу разглядае Менскі абласны суд. Паводле матэрыялаў справы, 14 студзеня 2023 году Анастасія і Аляксандар да сьмерці зьбілі свайго трохгадовага сына Сямёна. Непасрэдна перад сьмерцю хлопчыку нанесьлі 9 удараў, 7 зь іх па галаве. У выніку дзіцяці была прычыненая закрытая чэрапна-мазгавая траўма, якая стала прычынай кровазьліцця пад мазгавыя абалонкі, ускладненыя ацёкам галаўнога і сьпіннога мозгу, піша Sb.by.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG