Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Ізраілю эвакуююць 70-гадовую беларускую YouTube-блогерку Аляксандру Ханевіч


Аляксандра Ханевіч
Аляксандра Ханевіч

Жанчыну вывезуць з рэгіёну баявых дзеяньняў з дапамогай дзеячоў беларускай дыяспары за мяжой.

Народная амбасада ў Ізраілі купіла білет на самалёт для блогеркі Аляксандры Ханевіч. Грошы на білет сабрала беларуская дыяспара ў ЗША, піша тэлеканал «Белсат».

9 кастрычніка Народная амбасада ў Ізраілі пачала збор інфармацыі ад беларусаў, якім трэба дапамога ў выезьдзе з краіны. Праблема паўстала пасьля таго, як авіякампаніі пачалі масава скасоўваць рэйсы ў Ізраіль і зь яго пасьля нападу баевікоў ХАМАС на краіну.

Раней адзін з каардынатараў Народных амбасадаў Міхаіл Рубін паведаміў, што па дапамогу зьвярнуліся больш за 10 беларускіх сем’яў.

Першай эвакуююць блогерку Аляксандру Ханевіч. Яна неспадзявана трапіла на вайну, прыляцеўшы ў Ізраіль з паломніцкаю паездкаю. Ханевіч паходзіць з Горадні, яна вымушана пакінула Беларусь, каб пазьбегчы палітычнага перасьледу, і апошнія гады жыве ў Беластоку.

«Яна паляціць у Варшаву праз Кіпр і Вену. У Вене працяглая стыкоўка, там беларусы яе сустрэнуць і аблегчаць доўгае чаканьне. Білет на камэрцыйны эвакуацыйны рэйс знайшлі дзякуючы Асацыяцыі беларусаў Амэрыкі і пры спрыяньні фонду «I Need Help BY», — сказаў Рубін «Белсату».

Ён запэўніў, што Народныя амбасады працягваюць шукаць варыянты выезду для ўсіх беларусаў, якія папрасілі аб дапамозе.

Аляксандра Ханевіч вымушана пакінула Беларусь пасьля ўдзелу ў пратэстаз супраць дыктатуры Лукашэнкі і рызыку апынуцца за кратамі з палітычных матываў. Маці блогеркі пацярпела ў ІІ Сусьветную вайну, яна прайшла Асьвенцім і Бухенвальд.

Аляксандра Ханевіч страціла свайго сына, якому было 39 гадоў. Цяпер яна вядзе свой відэаблог, у якім расказвае ў тым ліку пра сваю вымушаную эміграцыю. Таксама ў пэнсіянэркі шмат падпісантаў у Інстаграме.

Вайна Ізраілю з ХАМАСам. Асноўнае

  • 7 кастрычніка 2023 году Ізраіль зазнаў ракетнага ўдару з боку сэктару Газа, а баевікі руху ХАМАС прарваліся на тэрыторыю краіны, забіўшы ня меней за 260 удзельнікаў музычнага фэсту і захапіўшы сотні закладнікаў. Некаторых людзей расстрэльвалі проста на вуліцах.
  • Уварваньне з сэктару Газа адбылося ў 50-ю гадавіну пачатку вайны Суднага дня 1973 году.
  • Армія абароны Ізраілю (ЦАХАЛ) у адказ на атаку пачала ваенную апэрацыю «Жалезныя мячы». Ужо 8 кастрычніка Ізраіль афіцыйна абвясьціў стан вайны.
  • ХАМАС папярэдзіў, што будзе забіваць аднаго з закладнікаў кожны раз, калі ізраільскія вайскоўцы будуць бамбіць цывільныя аб’екты ў Газе.
  • Іран заявіў, што не бярэ ўдзелу ў вайне, але адкрыта заявіў пра падтрымку дзеяньняў ХАМАСу. Найвышэйшы ўладар Ірану аятала Алі Хамэнэі заявіў: «Мы цалуем рукі тым, хто плянаваў напад на сыянісцкі рэжым».
  • Колькасьць параненых беларусаў на 10 кастрычніка 2023 году — 3 чалавекі. Стан адной з параненых жанчын цяжкі.
  • 10 кастрычніка ў кібуцы Кфар Аза побач з сэктарам Газа выявілі целы дзясяткаў забітых, у тым ліку малых дзяцей.
  • Міністар абароны Ізраілю Яаў Галант 11 кастрычніка заявіў, што войска пераходзіць да поўнамаштабнага наступу на сэктар Газа.
  • Лібанская ўзброеная групоўка «Хезбала» 11 кастрычніка абстраляла супрацьтанкавымі ракетамі пазыцыі ізраільскіх вайскоўцаў і заявіла, што забіла і параніла іх.
  • Па стане на 17 кастрычніка вядома, што ў Ізраілі з пачатку вайны загінулі трое грамадзян Беларусі.
  • Ізраіль у лістападзе 2023 году пайшоў у атаку на сэктар Газа і заявіў аб пашырэньні наземнай апэрацыі.
  • 22 лістапада стала вядома, што Ізраіль і ХАМАС у Катары падпісалі пагадненьне ад замірэньні на 4 дні. Пазьней замірэньне падоўжылі, але ўжо 30 лістапада яно спынілася пасьля ракет з Газы па Ізраілі, заявілі ў ЦАХАЛ.
  • За час замірэньня з палону ХАМАС было вызвалена 105 закладнікаў, а з ізраільскіх турмаў 240 палестынскіх зьняволеных.
  • 6 студзеня Ізраіль заявіў пра тое, што поўнач Газы зачышчаная ад баевікоў ХАМАС.

    «Хэзбала» выпусьціла ракеты па Ізраілі на наступны дзень пасьля нападу ХАМАС, у кастрычніку 2023 году. З таго часу абстрэлы на мяжы адбываюцца амаль штодня. Дзясяткі тысяч жыхароў эвакуавалі з прымежных раёнаў з абодвух бакоў.

    «Хэзбала» — ваенізаваная групоўка і палітычная партыя, якая кантралюе значную частку паўднёвага Лібану. Злучаныя Штаты лічаць яе тэрарыстычнай арганізацыяй. Эўрапейскі Зьвяз унёс у свой сьпіс такіх арганізацыяў толькі яе ўзброенае крыло, але не палітычную партыю (партыя «Хэзбалы» прадстаўлена ў парлямэнце Лібану). «Хэзбала» таксама ёсьць часткаю так званай іранскай «восі супраціву» — сеткі іранскіх давераных асобаў і падтрыманых Тэгеранам групаў баевікоў, якія выступаюць супраць Ізраілю і ЗША.
  • Увосень 2024 году рэзка вырасла супрацьстаяньне на ізраільска-лібанскай мяжы. «Хэзбала» атакавала Ізраіль, а ў Тэль-Авіве вырашылі правесьці сэрыю авіяналётаў, каб зьнішчыць атакавальны патэнцыял «Хэзбалы».
  • 23 верасьня Ізраіль распачаў першую з 2006 году наземную апэрацыю на поўдні Лібану, калі пачалася Другая лібанская вайна (Ліпеньская вайна). Апэрацыю назвалі «Стрэлы поўначы».
  • 27 верасьня Ізраіль нанёс магутныя ўдары па Лібане і забіў лідэра «Хэзбалы» Хасана Насралу.
  • 3 кастрычніка Армія абароны Ізраілю паведаміла пра атаку на аб’екты «Хэзбалы» ў Бэйруце.

    Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG