Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Барысаве судзяць палітвязьня Дашкевіча, які ў ліпені адбыў свой тэрмін, але на волю ня выйшаў


Зьміцер Дашкевіч, архіўнае фота
Зьміцер Дашкевіч, архіўнае фота

Пачатак новага судовага працэсу над палітвязьнем Зьмітром Дашкевічам прызначаны на 11 кастрычніка ў Барысаўскім раённым судзе.

Зьмітра Дашкевіча абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі).

Зьміцер павінен быў выйсьці на волю 11 ліпеня, адбыўшы 1,5 года пазбаўленьня волі, але быў ізноў узяты пад варту.

Месца правядзеньня працэсу: суд Барысаўскага раёну (Барысаў, вуліца К. Маркса, 11), судзьдзя Тацяна Дзеравянка, піша «Вясна».

Пачатак а 10:30.

Зьмітру пагражае пазбаўленьне волі на тэрмін да аднаго году.

Зьмітра Дашкевіча разам з жонкай Настай абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 году.

14 ліпеня 2022 году Зьмітру прызначылі 1,5 года калёніі, а Насьце — 3 гады «хатняй хіміі».

У 42-гадовага Зьмітра Дашкевіча, які раней узначальваў апазыцыйную арганізацыю «Малады фронт», гэта быў трэці палітычны крымінальны тэрмін. У Зьмітра і Насты чацьвёра малых дзяцей.

9 кастрычніка суд Рэчыцкага раёну вынес вырак у справе актывісткі «Эўрапейскай Беларусі» Паліны Шарэнды-Панасюк, якую вінавацяць у злосным непадпарадкаваньні адміністрацыі папраўчай установы. Рэчыцкі суд прысудзіў Паліне Шарэндзе-Панасюк яшчэ 1 год і тры дні зьняволеньня. Раней яе ўжо каралі на 1 год паводле таго ж артыкула.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG