Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль мабілізаваў 300 тысяч рэзэрвістаў і цалкам заблякаваў Газу


Ізраільскія салдаты патрулююць вуліцы
Ізраільскія салдаты патрулююць вуліцы

У панядзелак Ізраіль заявіў, што на вайсковую службу прызвана беспрэцэдэнтная колькасьць рэзэрвістаў — 300 тысяч чалавек, і рэкамэндаваў жыхарам некаторых раёнаў сэктару Газа пакінуць яго.

Як нагадвае Голас Амэрыкі, Ізраіль ужо двойчы ўводзіў войскі ў Газу, пасьля таго як пакінуў гэтую тэрыторыю амаль два дзесяцігодзьдзі таму.

Некаторыя баевікі ХАМАС усё яшчэ хаваюцца на ізраільскай тэрыторыі, праз два дні пасьля таго, як яны напалі на Ізраіль, забіўшы прыкладна 700 ізраільцян і захапіўшы дзясяткі закладнікаў.

У сэктары Газа, які кантралюецца ХАМАС, Ізраіль працягвае наносіць самыя інтэнсіўныя за ўсю гісторыю ўдары ў адказ, у выніку якіх, пачынаючы з суботы, загінула каля 500 чалавек.

Міністар абароны Ізраілю Ёаў Галант заявіў, што ізраільская блякада будзе больш жорсткай і што, у прыватнасьці, будзе спынены ўвоз прадуктаў харчаваньня і паліва на тэрыторыю, дзе пражываюць 2,3 млн. чалавек.

Галоўны вайсковы прадстаўнік Ізраілю заявіў, што войскі аднавілі кантроль над населенымі пунктамі на тэрыторыі Ізраілю, якія раней былі захопленыя, але асобныя сутыкненьні працягваюцца, бо некаторыя палестынскія баевікі працягваюць дзейнічаць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG