За 7 кастрычніка 93 чалавекі спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу, Літву і Латвію. Некаторыя кідалі камяні ў памежнікаў, паведамляе Польскае радыё.
Празт беларуска-польскую мяжу за мінулыя суткі спрабавалі прарвацца 45 замежнікаў, у тым ліку грамадзяне Емэна, Саудаўскай Арабіі і Эгіпта.
«Патрулі ў мясцовасьці Дубічы-Царкоўныя былі закіданыя камянямі пасьля таго, як групе людзей не далі прабрацца празь мяжу», – паведаміла польская пагранслужба.
За тыя ж суткі ў Латвію з Беларусі спрабавалі трапіць 43 мігранты, у Літву – пяцёра.