Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Уладзімера Пічэты


Ратуша ў Магілёве
Ратуша ў Магілёве

Падзеі 9 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

9 кастрычніка 1878 году нарадзіўся беларускі гісторык Уладзімер Пічэта, адзін з арганізатараў і першы рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1921–1929).

Уладзімер Пічэта
Уладзімер Пічэта

Таксама ў гэты дзень

1618 — пачалося Магілёўскае паўстаньне.

1648 — войска ВКЛ на чале зь Янушам Радзівілам пасьля аблогі ўзяло Пінск.

1977 — у космас паляцеў беларус Уладзімер Кавалёнак.

Уладзімер Кавалёнак (зьлева) падчас мітынгу на плошчы, жнівень 1991 году. Справа — Юры Хадыка.
Уладзімер Кавалёнак (зьлева) падчас мітынгу на плошчы, жнівень 1991 году. Справа — Юры Хадыка.

1708 — у ходзе Паўночнае вайны 1700—1721 гадоў расейскае войска пад камандаваньнем Пятра I і Меншыкава ў бітве пры Лясной на Магілёўшчыне разграміла швэдзкі корпус, якім кіраваў Левэнгаўпт

У гэты дзень нарадзіліся

1892 — Іва Андрыч, югаслаўскі пісьменьнік.

1922 — беларуская акторка Тацяна Аляксеева, заслужаная артыстка Беларусі.

1940 — Джон Ленан, легендарны брытанскі рок-музыка.

У памяці

1929 — Адам Лісоўскі, адзін з заснавальнікаў беларускага хрысьціянскага руху, каталіцкі сьвятар. Пераклаў на беларускую мову часткі Новага Запавету: Апакаліпсіс, Апостальскія дзеі, лісты сьвятога Паўла.

1967 — Эрнэста Чэ Гевара, аргентынскі рэвалюцыянэр.

1976 — Павал Пракапеня, беларускі, польскі і расейскі опэрны сьпявак

1978 — Жак Брэль, бэльгійскі сьпявак і актор.

2012 — Сяржук Цімохаў, беларускі мастак, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х – пач. ХХІ ст.

Сяржук Цімохаў
Сяржук Цімохаў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG