Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ізраілі дваіх беларусаў шпіталізавалі пасьля абстрэлаў з Газы


Падзеі ў Ашкелоне, 8 кастрычніка
Падзеі ў Ашкелоне, 8 кастрычніка

Адзін зь беларусаў у вельмі цяжкім стане ў шпіталі.

За мінулыя суткі ў Пасольства Беларусі ў Тэль-Авіве з рознымі пытаньнямі зьвярнуліся каля 30 беларускіх грамадзян, двое зь якіх — сын з маці — пацярпелі ў выніку ракетных абстрэлаў горада Ашкелон. Пра гэта інфармуе прэс-служба МЗС Беларусі.

Абодва пацярпелыя цяпер шпіталізаваныя, ім аказваецца неабходная мэдыцынская дапамога, стан аднаго зь іх ацэньваецца як вельмі цяжкі.

Пасольства знаходзіцца ў кантакце з мэдыцынскай установай і сваякамі пацярпелых.

Усім грамадзянам Беларусі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Ізраілю, рэкамэндуюць строга прытрымлівацца ўказаньняў службы тылу і мясцовых улад.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG