Законапраект «Аб зьмене законаў па пытаньнях рэгуляваньня шлюбных і сямейных адносін» унёс у Палату прадстаўнікоў урад, піша Белта.
У праекце закону прапісаны падрабязны мэханізм адбіраньня дзіцяці без пазбаўленьня бацькоў бацькоўскіх правоў паводле рашэньня камісіі па справах непаўналетніх.
Калі закон прымуць, то ўрад атрымае паўнамоцтвы, каб вызначаць парадак прызначэньня статусу дзецям, якія маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне, а таксама страты гэтага статусу і вяртаньня такіх дзяцей бацькам. Урад будзе вызначаць формы адбіраньня дзіцяці і патрабаваньні да яго ўтрыманьня. Акрамя гэтага, законам таксама прапануецца ўвесьці норму аб замацаваньні жылых памяшканьняў за дзецьмі-сіротамі і дзецьмі, якія засталіся без апекі бацькоў.
На экспэртнай радзе ў Палаце прадстаўнікоў было адзначана, што ў заканадаўства будуць уносіцца іншыя карэкціроўкі, зьвязаныя зь «дзяржаўнай абаронай дзяцей». Пра дэталі пакуль не паведамляецца.