Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курс даляра да беларускага рубля зноў абнавіў рэкорд, за дзень ён вырас на 0,69%


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Скончыліся таргі 6 кастрычніка на Беларускай валютна-фондавай біржы.

Цяпер адзін даляр ЗША каштуе 3,3605 беларускага рубля, +0.69% у параўнаньні з 5 кастрычніка. Таксама рост паказала і эўра, гэтая валюта вырасла за содні на 0,38% і цяпер каштуе 3,5202 рубля.

Варта адзначыць, што беларускі рубель слабее ўсьлед за расейскім. Расейская валюта сёньня другі раз за тыдзень прайшла сымбалічны парог у 100 адзінак за 1 даляр.

Яшчэ 3 кастрычніка агенцтва Reuters зьвязвала зьніжэньне курсу расейскай валюты з адтокам замежнай валюты і скарачэньнем станоўчага сальда рахунку бягучых апэрацый Расеі. Улады ў Маскве ў кастрычніку дапусьцілі ўвядзеньне валютнага кантролю ў краіне для падтрымкі рубля.

Беларускі рубель даўно моцна зьвязаны з расейскім праз высокую ступень арыентацыі беларускай эканомікі на расейскую, удзел Менску ў ЭАЭЗ, СНД і іншых дамовах разам з Масквой.

Па выніках 2022 году Беларусь заняла трэцяе месца на тэрыторыі былога СССР у росьце афіцыйнага курсу даляра (+7,39%).

У верасьні 2023 даляр у Беларусі падаражэў на 2,29%. Агулам сёлета афіцыйны курс даляру ў краіне вырас больш чым на 20%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG