Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН пацьвердзіла шэсьць выпадкаў пакараньняў сьмерцю ўкраінскіх ваеннапалонных


Аляксандр Маціеўскі, расстраляны расейцамі бяззбройны ўкраінскі вайсковец
Аляксандр Маціеўскі, расстраляны расейцамі бяззбройны ўкраінскі вайсковец

З 56 украінскіх палонных, якіх апыталі супрацоўнікі ААН, 51 чалавек расказаў аб розных формах катаваньняў і жорсткага абыходжаньня ў расейскім палоне.

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый пацьвердзіла шэсьць выпадкаў пакараньняў сьмерцю ўкраінскіх ваеннапалонных і сапраўднасьць відэазапісу забойства пасьля слоў «Слава Ўкраіне!».

Як адзначаецца ў справаздачы Управы Вярхоўнага камісара ў правах чалавека ААН, расейскія вайскоўцы прымушалі палонных украінцаў пад абстрэламі і па мінных палях дастаўляць да іх на пазыцыі боепрыпасы і забіраць параненых з поля бою. Ня менш за пяць палонных украінцаў, выконваючы гэтыя заданьні, атрымалі раненьні.

ААН задакумэнтавала забойства шасьці ўкраінскіх ваеннапалонных, якія адбыліся да 1 лютага 2023 году. У арганізацыі таксама дасьледавалі два відэазапісы, якія зьявіліся ў інтэрнэце 6 сакавіка і 11 красавіка.

«На першым запісе расейскія вайскоўцы застрэлілі ўкраінскага ваеннапалоннага пасьля таго, як той вымавіў: „Слава Ўкраіне!“. На другім — расейскі вайсковец адрэзаў галаву ўкраінскаму жаўнеру. Абодва відэазапісы, якія, імаверна, былі запісаныя да справаздачнага пэрыяду, зьяўляюцца сапраўдныя», — адзначаецца ў справаздачы.

У дакумэнце паведамляецца, што з 56 украінскіх палонных, якіх апыталі супрацоўнікі ААН, 51 расказаў аб розных формах катаваньняў і жорсткага абыходжаньня ў расейскім палоне.

У ААН дадалі, што на акупаваных тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласьцей, а таксама ў Расеі 37 украінцаў асудзілі паводле розных крымінальных абвінавачаньнях, у тым ліку за тэрарызм.

Справаздача і яе высновы заснаваныя на зьвестках, сабраных у часе палявых місій, наведваньняў месцаў утрыманьня пад вартай, а таксама дыстанцыйнага маніторынгу акупаванай тэрыторыі.

Супрацоўнікі ААН апыталі 1226 ахвяр, сьведак, тых, хто выжыў пасьля катаваньня, іхных сваякоў, адвакатаў, прадстаўнікоў ураду, грамадзянскай супольнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG