Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі завочна асудзілі былую супрацоўніцу Першага канала на 8,5 года за антываенную акцыю


Акцыя пратэсту Марыны Аўсяньнікавай у Маскве, 2022
Акцыя пратэсту Марыны Аўсяньнікавай у Маскве, 2022

У кастрычніку 2022-га Аўсяньнікава ўцякла з дачкой з-пад хатняга арышту за мяжу.

Суд у Маскве завочна асудзіў былую супрацоўніцу Першага канала Марыну Аўсяньнікаву на 8,5 года пазбаўленьня волі паводле артыкулу аб фэйках пра расейскае войска, перадае выданьне RusNews з залі суду.


Аўсяньнікаву абвінавацілі ў распаўсюджваньні «фэйкаў» аб арміі з «матывах палітычнай нянавісьці» за пікет на фоне Крамля ў ліпені 2022 году. Тады Аўсяньнікава разгарнула плакат з надпісам «Пуцін — забойца, ягоныя салдаты — фашысты» і фатаздымкамі забітых ва Ўкраіне дзяцей.


Пракуратура патрабавала за гэта 9,5 года пазбаўленьня волі.


Справу паводле артыкулу пра фэйкі на Аўсяньнікаву завялі ў жніўні 2022 году і адправілі яе пад хатні арышт. У кастрычніку 2022-га Аўсяньнікава ўцякла з дачкой з-пад хатняга арышту за мяжу. Пасьля гэтага МУС аб’явіла яе ў вышук, а суд завочна арыштаваў.

Марына Аўсяньнікава стала вядомая пасьля таго як выйшла ў эфір расейскай тэлефізіі з антываенным плякатам 14 сакавіка 2022 году.

Акцыя Марыны Аўсяньнікавай, 14 сакавіка 2022
Акцыя Марыны Аўсяньнікавай, 14 сакавіка 2022

4 сакавіка жывы эфір праграмы «Время» на «Першым канале» расейскай тэлевізіі быў перарваны антываеннай акцыяй, якая выклікала рэзананс ва ўсім сьвеце. У той час як вядоўца праграмы «Время» Кацярына Андрэева, седзячы ў студыі, расказвала пра пляны ўраду наконт зьмякчэньня наступстваў ад заходніх санкцый, у студыю ўбегла рэдактарка праграмы Марына Аўсяньнікава і стала за сьпінаю ў Андрэевай з плякатам: «Спыніце вайну. Ня верце прапагандзе. Тут вам хлусяць».

Акрамя таго, Аўсяньнікава выклала ў сетку відэазварот, у якім заклікала расейцаў пратэставаць супраць расейскай ваеннай агрэсіі ва Ўкраіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG