Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога вайскоўца Кучынскага судзяць за «здраду дзяржаве» і яшчэ паводле шасьці артыкулаў


Менскі гарадзкі суд. Ілюстрацыйнае фота
Менскі гарадзкі суд. Ілюстрацыйнае фота

Кучынскага абвінавачваюць паводле сямі артыкулаў КК, яму пагражае да 15 гадоў зьняволеньня.

У Менскім градзкім судзе пачаўся разгляд справы былога вайскоўца Паўла Кучынскага, якога затрымалі ў сярэдзіне верасьня 2022 года. Працэс узначальвае судзьдзя Аляксандар Рыбакоў, піша «Вясна».

Паводле зьвестак аб’яднаньня былых сілавікоў BelPol, Кучынскі мог мець дачыненьне да справы інкасатараў «Белгазпрамбанка» (яго раней узначальваў прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Віктар Бабарыка), затым яго нібыта спрабавалі выкарыстоўваць у правакацыі супраць ByPol (ранейшая назва абʼяднаньня былых сілавікоў), паведамляюць праваабаронцы.

Кучынскага абвінавачваюць паводле сямі артыкулаў КК: ч. 1 арт. 356 («Здрада дзяржаве»), ч. 2 арт. 2953 («Незаконныя дзеяньні ў адносінах да прадметаў, паражальнае дзеяньне якіх заснавана на выкарыстаньні гаручых рэчываў»), ч. 2 арт. 2905 («Арганізацыя дзейнасьці тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзел у дзейнасьці такой арганізацыі»), ч. 4 арт. 295 («Незаконныя дзеяньні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў»), ч. 2 арт. 2904 («Стварэньне арганізацыі для ажыцьцяўленьня тэрарыстычнай дзейнасьці або ўдзел у ёй»), ч. 3 арт. 289 («Акт тэрарызму»), ч. 4 арт. 309 («Наўмыснае прывядзеньне ў непрыдатнасьць транспартнага сродку або шляхоў зносін»). Максымальны тэрмін паводле гэтых артыкулаў — да 15 гадоў зьняволеньня.

Арганізацыя былых сілавікоў Беларусі ў мінулым верасьні пісала, што Павел Кучынскі быў затрыманы ў сувязі зь верагодным дачыненьнем да справы «інкасатараў»: «спэцслужбы пад катаваньнямі прымусілі яго ўдзельнічаць у правакацыі, у рамках якой апошні выйшаў на сувязь з прадстаўнікамі ByPol і прапанаваў зьдзейсьніць акцыі прамога дзеяньня. Усе перамовы і перапіска фіксавалася».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG